Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(017) 222-70-80Мінск:
(017) 285-00-10Мінская вобласць:
(017) 517-20-25Брэсцкая вобласць:
(0162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(0212) 47-40-70Гомельская вобласць:
(0232) 75-44-87Гродзенская вобласць
(0152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(0222) 27-36-42У Брэсце за тры дні нарадзіліся 29 дзяцей
У дні святкавання тысячагоддзя Брэста ў абласным радзільным доме нарадзіліся 29 дзяцей.
У Брэсцкім абласным радзільным доме 6-8 верасня, калі горад адзначаў сваё тысячагоддзе, на свет з'явіліся 29 немаўлятаў, паведаміла ўрач-статыстык ўстановы аховы здароўя Алена Асніна.
Да юбілею абласны цэнтр атрымаў шмат падарункаў. Без перабольшання самы галоўны - нараджэнне маленькіх жыхароў горада. У дні свята на свет з'явіліся 13 хлопчыкаў і 16 дзяўчынак, сярод іх ёсць адна двойня. Сімвалічна, што больш за ўсё малых - 12 - нарадзіліся 6 верасня, калі ў горадзе пачаліся ўрачыстасці з нагоды тысячагоддзя. У сямі сем'ях нарадзіліся першынцы, у дзесяці - трэці і наступныя дзеці. Вага самага буйнога дзіцяці - 4310 г. Брэсцкія акушэры дапамаглі з'явіцца на свет і дзяўчынцы вагой 1250 г.
"У Брэсце колькасць родаў застаецца стабільна высокай. Штогод у нас нараджаецца больш за 5 тыс. дзяцей. Сярэдні ўзрост першародзячых жанчын наблізіўся да 26 гадоў", - адзначыла Алена Асніна. У студзені-жніўні ў абласным раддоме на свет з'явіліся 3511 дзяцей.
У Брэсце пражываюць больш за 350 тыс. чалавек. Узровень нараджальнасці ў горадзе адзін з самых высокіх у рэспубліцы.
Іншыя навіны