Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25У Гомелі правялі дзве ўнікальныя аперацыі
У Гомельскай абласной дзіцячай бальніцы сёння правялі дзве ўнікальныя аперацыі: тут пачаўся этап укаранення, распрацаванай у рамках праграмы Саюзнай дзяржавы, медыцынскай тэхналогіі хірургічнага лячэння дзяцей з прыроджанымі дэфармацыямі пазваночніка.
На аперацыйных сталах – двое дзяцей 6 і 8 гадоў. Розныя сем'і, розныя лёсы, а дыягназ аднолькавы – прыроджаная дэфармацыя пазваночніка. Праблема не толькі знешняя, але, і што важнейшае, пажыццёвая інваліднасць. Сёння ў Гомелі аперыравала брыгада хірургаў, анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў і іншых спецыялістаў РНПЦ траўматалогіі і артапедыі, Гомельскай абласной бальніцы і Гомельскай абласной дзіцячай бальніцы на чале з галоўным пазаштатным дзіцячым траўматолагам-артапедам Міністэрства аховы здароўя Дзмітрыем Цесаковым.
Для таго каб такія аперацыі можна было ажыццявіць у Саюзнай дзяржаве распрацавалі сумесную праграму, якая атрымала скарочаную назву «Спінальныя сістэмы».
Медыкі-спецыялісты стварылі ўнікальную дыягнастычную платформу, якая ўключае комплекс клініка-прамянёвых, малекулярна-генетычных і біяхімічных крытэрыяў. Усё гэта дазваляе ацэньваць перспектыву развіцця дэфармацыі на ранніх этапах, каб вызначаць адэкватнае лячэнне і правесці, перш за ўсё, хірургічнае лячэнне такой прыроджанай дэфармацыі. У ходзе аперацыі ў пазваночнік устанаўліваецца спецыяльная металаканструкцыя: гэта беларуская распрацоўка, вырабленая з тытанавых сплаваў.
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя