Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25У Мінску прайшла прэс-канферэнцыя да Дня жанчын
У Нацыянальным прэс-цэнтры адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная Дню жанчын
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўніцы ГА «Беларускі саюз жанчын» - першы намеснік старшыні арганізацыі, рэктар Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі, кандыдат педнаук Святлана Сітнікава, начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі і экспертызы Міністэрства аховы здароўя Алена Богдан, начальнік сакратарыята старшыні праўлення ААТ «АСБ Беларусбанк» Марына Ленчевская і намеснік начальніка аддзела народанасельніцтва, гендэрнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка.
Як адзначыла ў сваім выступе Алена Богдан, Міністэрствам аховы здароўя ў гэтым годзе прыняты новы клінічны пратакол па ахове здароўя маці, у якім з улікам айчыннага і міжнароднага вопыту зменены падыходы да вядзення фізіялагічнай цяжарнасці.
"Мы значна скарацілі (пры звычайнай цяжарнасці) тэрмiны наведвання акушэра-гінеколага. Практычна ў два разы - з 16 да 9. Адпаведна аптымізавалі колькасць даследаванняў. Нашы клінічныя пратаколы прааналізаваныя і адобраны экспертамі СААЗ з пазіцыі доказнай медыцыны і мінімальнага ўмяшальніцтва на працягу фізіялагічнага працэсу ", - распавяла Алена Богдан.
Яна звярнула ўвагу, што з мая 2017 года пачаў функцыянаваць партал "Здаровыя людзі" і сайт для падлеткаў teenage.by, дзе ёсць шмат падзелаў, якія дапамогуць як дарослым, так і юным жанчынам правесці саматэставанне і знайсці адказы на многія пытанні ўласнага здароўя, палавога выхавання сваіх дзяцей і іншыя.
Працяг чытайце ў святочным нумары газеты «Медыцынскі веснік»
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя