Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25У РНПЦ імя М.М.Аляксандрава праходзіць канферэнцыя
Рэспубліканская канферэнцыя з міжнародным удзелам праходзіць у РНПЦ імя М.М.Аляксандрава.
Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя з міжнародным удзелам «Лапараскапічныя тэхналогіі ў хірургічным лячэнні колорэктальнага рака» праходзіць у РНПЦ АМР ім. М.М.Аляксандрава.
Адкрываючы ўрачыстае пасяджэнне дырэктар РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі ім. М.М. Аляксандрава Алег Суконка адзначыў, што ранняя пастаноўка дыягназу істотна падаўжае жыццё пацыента. Штогод тысячы людзей праходзяць дыягностыку і робяць скрынінг. Толькі за мінулы год было пракансультавана больш за 210 тыс. пацыентаў, выкананы 21 тыс. амбулаторных хіміятэрапій і 3 тыс. хірургічных умяшанняў, якія не патрабуюць стацыянарнага лячэння.
У РНПЦ ім. М.М.Аляксандрава пацыенты атрымліваюць дапамогу, якая адпавядае ўсім сусветным стандартам. Акрамя таго, за апошнія гады ва ўсіх раённых цэнтрах і буйных населеных пунктах пашырыліся дыягнастычныя магчымасці, практычна ва ўсіх раённых паліклініках працуе урач-анколаг.
Сёння ў канферэнцыі прымае ўдзел адзін з вядучых спецыялістаў у гэтай галіне, прафесар, загадчык аддзялення колорэктальнай хірургіі шпіталя Божон (Клішэ, Францыя) Іў Паніс.
Ён правёў у цэнтры аперацыю ў рэжыме відэатрансляцыі для беларускіх калег. Падчас дадзенага ўмяшання ён паказаў беларускім урачам некаторыя свае распрацаваныя асаблівасці выканання такіх аперацый.
Аперацыя праводзіцца не праз вялікі разрэз, а дзякуючы невялікаму праколу з выкарыстаннем спецыяльных лапараскапічных інструментаў і відэахірургічнай тэхнікі.
Сёння было праведзена ўмяшанне па выдаленні пухліны абадковай кішкі з выкарыстаннем мініінвазіўных (лапараскапічных) тэхналогій.
Як адзначыў загадчык анкалагічным колопрокталагічным аддзяленнем РНПЦ Генадзь Калядзіч, мініінвазіўная хірургія вельмі эфектыўная. Плануецца, што пацыент будзе выпісвацца прыкладна праз 4-5 дзён.
Выступаючы на канферэнцыі, пасля правядзення аперацыі, Іў Панiс адзначыў высокі ўзровень беларускіх хірургаў, якія яму дапамагалі, і якаснае тэхнічнае абсталяванне цэнтра.
Адзначым, што прафесар валодае велізарным вопытам правядзення такіх мініінвазіўных аперацый - усяго ім праведзена каля 3 тыс. лапараскапічных аперацый.
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя