by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

Пасяджэнне беларуска-іранскай камісіі ў Тэгеране

У Тэгеране адбылося 14-е пасяджэнне па пытаннях эканамічнага супрацоўніцтва

У склад беларускай дэлегацыі на чале з сустаршынёй змешанай беларуска-іранскай камісіі (МПК) міністрам прамысловасці Віталём Вовка ўвайшлі прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя: генеральны дырэктар кіруючай кампаніі холдынгу «Белфармпром» Валер Шаўчук і начальнік аддзела рэгулявання закупак, звароту медыцынскіх вырабаў і мадэрнізацыі аб'ектаў аховы здароўя Дзмітрый Грынько.

У рамках дзейнасці МПК абмяркавалі развіццё супрацоўніцтва ў сферы аховы здароўя, лекавых прэпаратаў і медыцынскага абсталявання. Прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя правялі пасяджэнне з супрацоўнікамі Упраўлення па лекавых сродках і харчовых прадуктаў Ірана, фармацэўтычнага сіндыката і Іранскага сіндыката экспарцёраў медыцынскіх вырабаў, наведалі буйныя прадпрыемствы па вытворчасці лексродкаў, фармацэўтычных субстанцый і медыцынскіх вырабаў.

У ходзе пленарных пасяджэнняў і двухбаковых сустрэч абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння ў прамысловай, сельскагаспадарчай, медыцынскай, інвестыцыйнай сферах, перспектывы сумесных праектаў у галіне машынабудавання і фармацэўтыкі.

Па выніках перамоў былі падпісаны Дарожная карта па развіцці супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Іранам на 2018-2020 гады, Пратакол 14-га пасяджэння МПК, 8 пагадненняў паміж дзелавымі коламі дзвюх краін у гандлёва-прамысловай сферы, у т. л. 4 пагадненні ў галіне медыцыны.

02.02.2018
1399
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы