Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25У Ваўкавыску зарэгістравана 20 выпадкаў адзёру
На сёння ў Ваўкавыску пацверджана 20 выпадкаў захворвання на адзёр
За людзьмі, якія былі ў кантакце з хворымі, вядзецца медыцынскае назіранне. Гэта дазваляе своечасова выявіць захворванне і пачаць лячэнне пацыентаў. Сярод кантактных жыхароў новых выпадкаў адзёру не выяўлена.
Захворванне ў большасці выпадкаў выяўлена ў тых, хто не быў прышчэплены. У дачыненні да некаторых пацыентаў удакладняецца іх прышчэпачны статус: вывучаецца ўся медыцынская дакументацыя, у тым ліку з дзіцячай і дарослай паліклінік.
Падтып адзёру, які зараз рэгіструецца Ваўкавыску, раней у Беларусі не цыркуляваў. Ён сустракаецца ў краінах Еўропы, у тым ліку Украіне. Гэты факт дазваляе меркаваць, што вірус быў завезены з нейкай еўрапейскай краіны. Генатып віруса не ўплывае на цяжар захворвання, яно працякае ва ўсіх пацыентаў практычна аднолькава. Калі ў чалавека імунітэт паніжаны, ён будзе пераносіць хваробу ў больш цяжкай форме. Ніколі не варта ставіць пад сумненне эфект вакцынацыі - гэта адзіны навукова даказаны спосаб прафілактыкі захворвання. Прышчэпку варта зрабіць у першую чаргу тым, хто часта выязджае за мяжу. Захварэць могуць і людзі, якія зрабілі прышчэпку, але ў адзінкавых выпадках, калі імунны адказ на вакцыну не спрацаваў. У Ваўкавыску адкрыты дадатковы прышчэпачны пункт, які працуе з 8.00 да 20.00
Намеснік начальніка аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан.