by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

Валерый Малашка павіншаваў маладых мамаў

Міністр аховы здароўя павіншаваў маладых мамаў, якія нарадзілі дзіця ў напярэдадні Новага года.

Міністр аховы здароўя Валерый Малашка ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» наведаў радзільныя аддзялення РНПЦ «Маці і дзіця», дзе павіншаваў маладых мамаў з нараджэннем дзіцяці і навагоднімі святамі.

- Удзел у акцыі «Нашы дзеці» дазваляе вырашыць некалькі задач, - адзначыў Валерый Анатольевіч. - Па-першае, выканаць прыемную місію - павіншаваць жанчын, якія нарадзілі дзіця ў напярэдадні Новага года, і ўручыць падарункі. Па-другое, яшчэ раз пераканацца, што ўстанова аховы здароўя гатова да працы ў святочныя дні: брыгады поўнасцю ўкамплектаваны спецыялістамі, абсталяванне спраўнае, маецца дастатковы запас вырабаў медпрызначэння і лекавых сродкаў.

Як падкрэсліў міністр аховы здароўя, супрацоўнікам РНПЦ «Маці і дзіця» пад сілу справіцца з самымі складанымі выпадкамі. Спецыялісты выязной брыгады па першым клічы спяшаюцца ў любы куток рэспублікі і аказваюць дапамогу ў крытычных сітуацыях.

У час наведвання РНПЦ «Маці і дзіця» Валерый Малашка пагутарыў з маладымі маці, пацікавіўся іх самаадчуваннем, здароўем малых і пажадаў не разгубіць энтузіязму, каб праз час вярнуцца ў радзільню за другім-трэцім дзіцем.

"Медыцынскі веснік"

28.12.2018
1962
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы