Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(017) 222-70-80Мінск:
(017) 285-00-10Мінская вобласць:
(017) 517-20-25Брэсцкая вобласць:
(0162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(0212) 47-40-70Гомельская вобласць:
(0232) 75-44-87Гродзенская вобласць
(0152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(0222) 27-36-42Валерый Малашка правёў асабісты прыём грамадзян
Каля 30 грамадзян пабывалі на прыёме ў Валерыя Малашкі ў Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
10 красавіка 2019 года міністрам аховы здароўя Малашка В.А. быў праведзены асабісты прыём грамадзян у Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
У ходзе асабістага прыёму грамадзянамі падымаліся наступныя пытанні: аб усталяванні групы інваліднасці і аб працы МРЭК, аб забеспячэнні насельніцтва вырабамі медыцынскага прызначэння, аб забеспячэнні лекавымі прэпаратамі, аб аказанні і арганізацыі медыцынскай дапамогі ва ўстановах аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Таксама падымаліся пытанні працаўладкавання, санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту, ліцэнзавання на ажыццяўленне медыцынскай дзейнасці.
З улікам праведзенага абмеркавання паднятых пытанняў, грамадзянам дадзены адпаведныя тлумачэнні і рэкамендацыі.
Звароты, якія патрабуюць дадатковага вывучэння, будуць разгледжаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя
Іншыя навіны