Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25Важнасць прафілактычных прышчэпак супраць адзёру
Міністэрства аховы здароўя нагадвае пра важнасць прышчэпак супраць адзёру пры выездзе за мяжу.
Вынікі анкетавання людзей, якія выяджаюць за мяжу, паказалі, што 70% апытаных ведаюць свой прышчэпачны статус. Тым, хто не ведае пра свае прышчэпкі супраць адзёру і плануе паездкі за межы краіны, мэтазгодна ўдакладніць прышчэпачны статус і пры неабходнасці зрабіць прышчэпку. Калі па вяртаньні з-за мяжы з'явіліся сімптомы інфекцыйнага захворвання (павышэнне тэмпературы цела, сып, боль у горле, кашаль, кан'юнктывіт),трэба неадкладна звяртацца да ўрача. Пры гэтым варта акцэнтаваць яго ўвагу на нядаўнім вяртанні з замежных краін.
Ва ўсіх рэгіёнах Беларусі з лютага зарэгістравана 178 выпадкаў адзёру. У пераважнай большасці гэта прывезеныя інфекцыі і выпадкі, зарэгістраваныя ў людзей, якія знаходзіліся ў кантакце з хворымі.
«Гэта невялікая колькасць выпадкаў. Яна сведчыць, што ў нашай краіне дзякуючы вакцынацыі сфарміравана дастаткова моцная імунная праслойка, якая не дазваляе актыўна цыркуляваць вірусу адзёру сярод насельніцтва», – адзначылі ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Большасць завозаў звязана са знаходжаннем ва Украіне. Зарэгістраваныя адзінкавыя выпадкі захворвання ва ўкраінскіх грамадзян, якія прыехалі ў госці. У Беларусі 85% тых, хто захварэў, былі не прышчэпленыя (у тым ліку з-за адмовы ад вакцынацыі) ці не цалкам прышчэпленыя супраць адзёру.
БЕЛТА