by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

Віншаванне міністра аховы здароўя з Днём беларускай навукі

Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч павіншаваў прадстаўнікоў медыцынскай і фармацэўтычнай навукі з прафесійным святам

Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч павіншаваў прадстаўнікоў медыцынскай і фармацэўтычнай навукі з прафесійным святам.

Паважаныя прадстаўнікі медыцынскай і фармацэўтычнай навукі! Ад імя Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, медыцынскай і фармацэўтычнай грамадскасці краіны і сябе асабіста віншую з вашым прафесійным святам – Днём беларускай навукі!

Дзяржаўныя медыцынскія, фармацэўтычныя навуковыя арганізацыі нашай краіны – найбуйнейшыя навукова-даследчыя цэнтры, установы адукацыі і аховы здароўя з унікальнымі задачамі і шматпрофільнай структурай. Навуковымі арганізацыямі з'яўляюцца асобныя прадпрыемствы па вытворчасці фармацэўтычнай прадукцыі, распрацоўкі якіх шырока вядомыя і запатрабаваныя не толькі сярод спажыўцоў нашай рэспублікі, але і далёка за яе межамі.

Гістарычна беларуская навука славіцца людзьмі, здольнымі вырашаць самыя складаныя задачы навуковага і навукова-тэхнічнага характару, распрацоўваць і ўкараняць у практыку найноўшыя тэхналогіі, ажыццяўляць выпуск новых лекавых сродкаў. Разам з гэтым вы на самым высокім узроўні аказваеце медыцынскую дапамогу сотням тысяч пацыентаў, навучаеце дзясяткі тысяч студэнтаў медыцынскіх універсітэтаў, рыхтуеце тысячы навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі. Ваш вопыт, веды, назапашаныя ў сценах устаноў, сапраўды бясцэнныя.

Дарагія калегі! Ваш прафесіяналізм і няпростая праца заслугоўваюць самай глыбокай павагі, удзячнасці тых асоб, якім вы аказалі медыцынскую дапамогу, дапамаглі вярнуць здароўе, надзею і магчымасць радавацца кожнаму новаму дню.

Жадаю, каб у вашых сэрцах заўжды гарэў нязгасны зніч навуковага пазнання. Памятайце, што будучыня беларускай медыцынскай і фармацэўтычнай навукі залежыць ад вас. Хай ва ўсіх пачынаннях вам спрыяюць удача і поспех, радасць і дабрабыт, а любімая праца прыносіць задавальненне, новыя веды і дасягненні.

Выключных магчымасцяў прадоўжыць свае пачынанні дасведчаным навукоўцам і выбітных шанцаў для тых, хто яшчэ толькі ступіў на сцяжыну навукі!

Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч

29.01.2021
2496
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы