Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25Візіт прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі дыябету
Прафесар Нам Хан Чо ўпершыню наведае Беларусь
Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі дыябету прафесар Нам Хан Чо ўпершыню наведае Беларусь.
Нам Хан Чо прыме ўдзел у рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі "Дыябеталогiя ў клініцы ўнутраных хвароб". Мерапрыемства пройдзе 27 лютага ў Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі (БелМАПА).
Гуманітарная адукацыйная дзейнасць БелМАПА ў галіне дыябеталогіі атрымала прызнанне міжнароднай эндакрыналагічнай супольнасці. Акадэмія ўвайшла ў сістэму адукацыйных цэнтраў IDF ў якасці сертыфікаванага цэнтра. У рамках мерапрыемства адбудзецца ўрачыстае адкрыццё адукацыйнага цэнтра IDF ў Мінску.
Міжнародная федэрацыя дыябету (International Diabetes Federation) - сусветны лідэр у вырашэнні праблем дыябету і кантролі за яго пандэміяй. IDF аб'ядноўвае намаганні ўсіх развітых краін, актыўна падтрымлівае адукацыю спецыялістаў і пацыентаў у галіне дыябеталогіі.
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя