by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Брэсцкая вобласць:

‎(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 47-40-70

Гомельская вобласць:

(0232) 75-44-87

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 27-36-42

Адбылася сустрэча міністраў аховы здароўя

У Жэневе прайшла сустрэча мiнiстраў аховы здароўя  Беларусі і Украіны

У рамках Сусветнай асамблеі аховы здароўя ў Жэневе адбыліся перамовы міністра аховы здароўя Беларусі Валерыя Малашкі і в.а.міністра аховы здароўя Украіны Ульяны Супрун.

На сустрэчы Ульяна Супрун падзякавала прадстаўнікам Беларусі за дапамогу, аказаную ўкраінскім школьнікам, якія трапілі ў аварыю ў раёне Камянца. Міністр адзначыла прафесійнасць і зладжанасць дзеянняў беларускіх дактароў, падзякавала за ўвагу і клопат не толькі пра пацярпелых, але і пра бацькоў, якія прыбылі да дзяцей з Украіны.

Валерый Малашка паведаміў, што сёння стан двух маленькіх пацыентаў здавальняючы, трох - сярэдняй ступені цяжкасці, і ў шостага, які перанес сур'ёзную аперацыю - стабільна цяжкі. Гэты хлопчык яшчэ знаходзiцца ў рэанімацыі. Ен ў свядомасці, дыхае самастойна. Міністр аховы здароўя Беларусі падкрэсліў, што Кiраўнiк дзяржавы ўзяў сітуацыю пад асабісты кантроль. Валерый Малашка паабяцаў і надалей трымаць украінскую калегу ў курсе падзей.

На сустрэчы таксама былі абмеркаваны магчымасці правядзення сумесных праектаў у галіне трансплантацыі. «Мы сапраўды зацікаўлены ў беларускім вопыце і хацелі б наведаць Беларусь з мэтай вывучэння дадзенай тэмы з афіцыйнай дэлегацыяй», - адзначыла Ульяна Супрун. Таксама міністры абмеркавалі магчымасці ўзаемадзеяння ў сферы прапрацоўкі пытання аб памяншэнні кошту лекаў супраць ВІЧ.

Нагадаем, што афіцыйная дэлегацыя Міністэрства аховы здароўя Беларусі прымае ўдзел у 71 сесіі Сусветнай асамблеі аховы здароўя ў Жэневе. Узначальвае дэлегацыю міністр - Валерый Малашка. Дэлегаты з 194 дзяржаў-членаў СААЗ абмяркоўваюць сёння шырокае кола пытанняў, у тым ліку агульную праграму працы - пяцігадовы стратэгічны план работы па аказанні дапамогі краінам у дасягненні задач Мэтаў у галіне ўстойлівага развіцця (ЦУР). Агульная праграма работы СААЗ на будучыню перасьледуе тры «мільярдныя» мэты: забяспечыць ахоп паслугамі аховы здароўя на 1 мільярд чалавек больш; забяспечыць больш эфектыўную абарону пры надзвычайных сітуацыях яшчэ 1 мільярду чалавек; забяспечыць павышэнне ўзроўню здароўя і дабрабыту яшчэ 1 мільярду чалавек. Акрамя таго, на сесіі Сусветнай асамблеі аховы здароўя ў гэтым годзе разглядаюцца такія тэмы, як - дзейнасць СААЗ ва ўмовах надзвычайных сітуацый, поліяміэліт, фізічная актыўнасць, вакцыны, глабальная праблема змяіных укусаў і рэўматычная хвароба сэрца.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

1037
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы