by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

Сустрэча выпускнікоў з міністрам аховы здароўя

Лепшыя выпускнікі медыцынскіх ВНУ сустрэліся з міністрам аховы здароўя.

У Міністэрстве аховы здароўя сёння адбылася ўрачыстая сустрэча маладых спецыялістаў з кіраўніком ведамства - Валерыем Малашка.

Рэспубліканскі баль выпускнікоў ВНУ збірае маладых спецыялістаў з усіх рэгіёнаў краіны. Сярод запрошаных і 21 выпускнік медуніверсітэта са сваімі галоўнымі настаўнікамі - рэктарамі. На сустрэчы ў міністэрстве прысутнічалі прадстаўнікі ведамства, Беларускі прафсаюз работнікаў аховы здароўя, а таксама выпускнікі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Віцебскага дзяржаўнага ордэна Дружбы народаў медыцынскага ўніверсітэта, Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Міністр павіншаваў юнакоў і дзяўчат з заканчэннем вышэйшых навучальных устаноў і адзначыў, што «медыку трэба быць не толькі прафесіяналам, але і чуць чалавека, разумець яго. А для гэтага сістэма адукацыі ў медуніверсітэтах краіны змяняецца. Мы распрацоўваем новыя праграмы па камунікатыўных навыках і псіхалагічных методыках працы з пацыентамі, распрацоўваем праграмы медыцынскай этыкі і дэанталогіі».  Валерый Малашка падкрэсліў, што якасць беларускай медыцынскай адукацыі цэніцца і за мяжой, бо 30% усіх замежных студэнтаў атрымліваюць спецыяльнасці менавіта ва ўніверсітэтах медыцынскага профілю. 


Міністр выказаў словы падзякі рэктарам і ўсяму выкладчыцкаму складу за вялікую і важную працу, якую праводзяць настаўнікі ў справе навучання і выхавання маладога пакалення.

Ва ўрачыстай абстаноўцы кожны лепшы выпускнік медыцынскіх ВНУ атрымаў з рук міністра сімвалічны падарунак - новенькі фанэндаскоп з памятным надпісам.


Словы падзякі роднай ВНУ і кіраўніцтву сістэмы аховы здароўя ад выпускнікоў выказала Валерыя Паўшок - студэнтка БДМУ. Дзяўчына з'яўляецца пераможцай конкурса Р-фарм, галоўным рэдактарам ​​студэнцкай газеты. Прымала ўдзел у 2 рэспубліканскім з'ездзе маладых навукоўцаў. З 2017 года ёй была прызначаная персанальная стыпендыя савета БДМУ. Валерыя сакратар пярвічкі БРСМ, уваходзіць у склад студэнцкага самакіравання.

У ліку маладых спецыялістаў, якія прыйшлі на сустрэчу з міністрам, быў выпускнік БДМУ Зміцер Салаўёў. Малады чалавек з'яўляецца лаўрэатам Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, уваходзіць у склад Банку дадзеных адоранай моладзі Рэспублікі Беларусь, залічаны ў склад перспектыўнага кадравага рэзерву, уганараваны стыпендыяй Ф.Скарыны.

Адзначым, што сёлета выпускнікамі медыцынскіх універсітэтаў сталі больш за 2 тыс. урачоў і правізараў, а каледжаў - больш за 3 тыс. спецыялістаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя


30.06.2018
1970
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы