by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

Выстава «СМІ ў Беларусі» завяршыла сваю працу

3-5 мая ў Мінску праходзіла XXII Міжнародная cпециализированная выстава "СМІ ў Беларусі».

Насычаная праграма ўключала прэзентацыі інфармацыйных і інтэрнэт-праектаў, аўтограф-сесіі, майстар-класы, флэш-акцыі. У рамках выставы кіраўнікі СМІ і журналісты, прадстаўнікі экспертнай супольнасці абмеркавалі значныя пытанні функцыянавання медыясферы, ролю СМІ ў развіцці грамадства і дзяржавы.

У гэтым годзе Міністэрства аховы здароўя акрамя штотыднёвіка «Медыцынскі веснік» прадставіў інтэрнэт-партал «Здаровыя людзі» (24health.by) і праект для падлеткаў teenage.by. Стэнд гэтых выданняў карыстаўся папулярнасцю ў гасцей выставы. Ім прапаноўвалася адказаць на пытанні медыцынскай віктарыны, уручаўся ў падарунак стыкер. Таксама можна было сфатаграфавацца з пацешнай таблічкай.

Намеснік міністра аховы здароўя - галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Рэспублікі Беларусь Наталля Жукава наведала стэнд «МВ» і павіншавала калектыў штотыднёвіка з прафесійным святам.

- У гэтым годзе ўдзел у выставе знамянальны. Вельмі прыемна, што ўзрастае цікавасць менавіта да інтэрнэт-рэсурсу. Гэта сведчыць аб тым, што Міністэрства аховы здароўя, наша друкаванае выданне «Медыцынскі веснік» выбралі правільны, сучасны, актуальны трэнд, - адзначыла Наталля Паўлаўна. - І працуюць на тое, каб фармаваць стаўленне да здароўя як адной з самай важнай і неабходнай складаючай для шчаслівага і доўгага жыцця. Існуюць праблемы са здароўем, якія бяруць пачатак у дзіцячым і падлеткавым узросце. Таму вельмі важна, што наш друкаваны орган звярнуў увагу менавіта на дзяцей і падлеткаў - будучыню краіны.


Больш падрабязную інфармацыю чытайце на сайце 24health.by

06.05.2018
1661
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы