Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(017) 222-70-80Мінск:
(017) 285-00-10Мінская вобласць:
(017) 517-20-25Брэсцкая вобласць:
(0162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(0212) 47-40-70Гомельская вобласць:
(0232) 75-44-87Гродзенская вобласць
(0152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(0222) 27-36-42Свята: ЮНIЛЕНД - разам для кожнага дзіцяці
У Мінску прайшло свята "ЮНIЛЕНД - разам для кожнага дзіцяці"
Інтарэсы дзяцей знаходзяцца ў фокусе пільнай увагі дзяржаўнай палітыкі Беларусі. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей на мерапрыемстве з нагоды Міжнароднага дня абароны дзяцей "ЮНIЛЕНД - разам для кожнага дзіцяці".

У ліку такіх ініцыятыў - супрацьдзеянне гандлю людзьмі, мэтавая дапамога фонду ААН па абароне найбольш уразлівых ахвяр гэтага злачынства: дзяцей і жанчын. Уладзімір Макей нагадаў, што ініцыятыва праводзіць падобнае свята напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей ўзнікла ў МЗС сумесна з ЮНІСЕФ два гады таму, цяпер яно стала ўжо добрай традыцыяй. Такім чынам арганізатары хочуць прыцягнуць больш увагі да тэмы абароны дзяцей, асабліва ў эпоху новых лічбавых тэхналогій. З развіццём тэхналагічнай рэвалюцыі трэба яшчэ больш увагі надаваць выхаванню дзяцей. Гэтая задача і грамадства, і дзяржавы. У Беларусі для гэтага робіцца вельмі многае. "Абарона правоў дзіцяці, дзяцінства - гэта адзін з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі", - сказаў ён.
У сваю чаргу кіраўнік ЮНІСЕФ у Беларусі Рашэд Мустафа Сарвар выказаў удзячнасць уладам Беларусі за іх разуменне і падтрымку ў рэалізацыі сумесных праектаў, іх пастаянную гатоўнасць да дыялогу.

Выступаючы на адкрыцці свята, міністр аховы здароўя Валерый Малашка звярнуў увагу на адказнасць дарослых за выхаванне дзяцей. "Міжнародны дзень абароны дзяцей - гэта для нас, дарослых, чыноўнікаў, дыпламатаў, напамін пра адказнасць за жыццё і здароўе кожнага дзіцяці. Сістэма аховы здароўя, сацыяльная палітыка нашай дзяржавы забяспечвае даступнасць аказання медыцынскай дапамогі, прафілактычных праграм для дзяцей. Усё гэта разам з адказнасцю дарослых і выхаваннем і забяспечвае шчаслівае дзяцінства ", - канстатаваў ён.

Святочнае мерапрыемства, прымеркаванае да Міжнароднага дня абароны дзяцей, прайшло ў комплексе "Дыпсэрвіс Хол" у Мінску. Арганізатарамі выступілі Міністэрства замежных спраў сумесна з Прадстаўніцтвам Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі. У гэтым годзе мерапрыемства прысвечана 30-годдзю Канвенцыі аб правах дзіцяці.
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя
Іншыя навіны