Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(017) 222-70-80Мінск:
(017) 285-00-10Мінская вобласць:
(017) 517-20-25Брэсцкая вобласць:
(0162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(0212) 47-40-70Гомельская вобласць:
(0232) 75-44-87Гродзенская вобласць
(0152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(0222) 27-36-42Клопат пра ветэранаў - абавязак нашчадкаў
Валерый Малашка і Роберт Часнойць адведалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.
Ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны з ліку былых супрацоўнікаў сістэмы аховы здароўя адведалі напярэдадні 9 мая міністр аховы здароўя Валерый Малашка і старшыня Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Роберт Часнойць.
Прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя і прафсаюзаў пабывалі ў гасцях у доктара медыцынскай службы грамадзянскай авіяцыі Рыгора Чайко і ў урача-тэрапеўта Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Анастасіі Івашынай.
Ветэраны падзяліліся сваімі ўспамінамі аб аднапалчанах, расказвалі пра сваю ўрачэбную працу і прафсаюзную дзейнасці. Госці выказалі падзяку ветэранам за непамерны ўклад у справу Перамогі і росквіту нашай краіны, пажадалі ім здароўя, даўгалецця, бадзёрасці духу, уручылі кветкі і падарункі.
Міністр аховы здароўя падкрэсліў, што клапаціцца пра здароўе ветэранаў - доўг не толькі ўнукаў і праўнукаў, але і прадстаўнікоў сучаснай медыцыны.
Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне запатрабавала велізарнага напружання ўсіх духоўных і фізічных сіл нашага народа, бяспрыкладнага гераізму франтавікоў, партызан і падпольшчыкаў, самаахвярнасці працаўнікоў тылу. Дзень Перамогі - гэта боль і слёзы радасці, памяць сэрца, гэта тое, што аб'ядноўвае нас і робіць непераможнымі перад тварам любых выпрабаванняў.
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя
Іншыя навіны