Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25Пасяджэнне Савета па супрацоўніцтве ў галіне аховы здароўя СНД пройдзе 22-23 верасня ў Казахстане
Чарговае пасяджэнне Савета па супрацоўніцтве ў галіне аховы здароўя Садружнасці Незалежных Дзяржаў пройдзе 22-23 верасня ў Туркестане (Рэспубліка Казахстан). У праекце парадку дня пасяджэння - больш як 20 пытанняў.
Мерапрыемства пройдзе пад знакам 30-годдзя ўзаемадзеяння дзяржаў - удзельніц СНД у рамках Савета. Мэта Савета – садзейнічанне ўсебаковаму супрацоўніцтву ў галіне захавання, аднаўлення і паляпшэння здароўя насельніцтва, аховы здароўя і забеспячэння санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва, развіцця і ўмацавання міждзяржаўных адносін у галіне фармацыі, медыцынскай навукі і тэхнікі.
Традыцыйна на пасяджэнні члены Савета падводзяць вынікі сумеснай работы за бягучы год, аналізуюць вынікі, абмяркоўваюць праблемныя пытанні і прапановы па іх вырашэнню. Удзельнікі пасяджэння абмяркуюць пытанні, якія датычацца супрацоўніцтва ў прафілактыцы і лячэнні цукровага дыябету, анкалагічных захворванняў, папярэджанні распаўсюджвання туберкулёзу.
Цэлы блок пытанняў будзе прысвечаны тэмам, звязаным з COVID-19: псіхічнае здароўе і псіхасацыяльная падтрымка ва ўмовах ўспышкі каранавіруса, эмацыйнае выгаранне медыцынскага персаналу пры аказанні меддапамогі пацыентам у перыяд пандэміі, а таксама прафілактыка, дыягностыка, лячэнне і рэабілітацыя псіхічных расстройстваў COVID-19. Члены Савета падвядуць вынікі выканання Сярэднетэрміновага плана сумесных дзеянняў дзяржаў – удзельніц СНД па процідзеянні распаўсюджвання інфекцыйных хвароб. Мерапрыемствы Плана, разлічанага на 2021-2022 гады, выкананы ў поўным аб'ёме.
На пасяджэнні таксама плануецца абмеркаваць пытанні арганізацыі і функцыянавання нацыянальных службаў крыві, выканання Мэт устойлівага развіцця ў рэгіёне СНД, прафілактыкі і лячэння неінфекцыйных захворванняў, развіцця лічбавай аховы здароўя і тэлемедыцыны, а таксама шэраг арганізацыйных пытанняў.
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя