Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25Завяршаецца планавая вакцынацыя медработнікаў Беларусі
Iмунізацыя застаецца найважнейшым кампанентам у барацьбе з эпідпрацэсам
Завяршаецца планавая вакцынацыя медработнікаў Беларусі расійскай вакцынай супраць каронавіруса «Спадарожнік V». Нагадаем, што першымі ў нашай краіне былі вакцынаваны медработнікі, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі.
Практыка пачатку вакцынацыі з медыцынскіх работнікаў аналагічная сусветнай. Міністэрства аховы здароўя размеркаваў вакцыну па рэгіёнах - у залежнасці ад заявак устаноў аховы здароўя. Усе пытанні захавання холадавога ланцуга адпрацаваны. Так, з ліку медработнікаў якія падлягаюць вакцынацыі на першым этапе, у Брэсцкай вобласці прышчэплены больш за 91% тых, хто запісаўся, у Віцебскай 100%, Гомельскай 100%, Гродзенскай 100%, Менску 100%, Мінскай вобласці 78%, Магілёўскай 94%.
Адзначым, што імунізацыя застаецца найважнейшым кампанентам у барацьбе з эпідпрацэсам. Вакцынацыя праводзіцца ў добраахвотным парадку. На гэтым тыдні будзе завершана вакцынацыя медработнікаў, а паралельна будуць вакцынавацца работнікі ўстаноў адукацыі, інтэрнатаў, дамоў састарэлых і сацыяльных службаў - усе тыя грамадзяне, якім у сілу асаблівасцяў прафесіі даводзіцца шмат кантактаваць з людзьмі.