Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(017) 222-70-80Мінск:
(017) 285-00-10Мінская вобласць:
(017) 517-20-25Брэсцкая вобласць:
(0162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(0212) 47-40-70Гомельская вобласць:
(0232) 75-44-87Гродзенская вобласць
(0152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(0222) 27-36-4228 ліпеня - Сусветны дзень барацьбы з гепатытам
Апошнія 10 гадоў 28 ліпеня адзначаецца сусветнай супольнасцю, як Сусветны дзень барацьбы з гепатытам.
Вірусныя гепатыты – гэта група інфекцыйных захворванняў, якія паражаюць печань. Гепатыты В і С з'яўляюцца найбольш небяспечнымі з-за высокай рызыкі развіцця такіх цяжкіх ускладненняў, як цыроз і рак печані. Паводле ацэнак спецыялістаў, менавіта гэтыя захворванні ўваходзяць у дзесятку асноўных прычын смяротнасці ў свеце.
Мерапрыемствы, якія прымеркаваны да Сусветнага дня барацьбы з гепатытам, закліканы прыцягнуць увагу грамадства да гэтай актуальнай праблемы, павысіць дасведчанасць людзей наконт спосабаў перадачы віруса, метадах лячэння і прафілактыцы захворванняў печані і, тым самым, прадухіліць распаўсюджанне інфекцыі. Менавіта пра гэта ішла гаворка на сустрэчы з журналістамі вядучых спецыялістаў Беларусі ў галіне інфекцыйных захворванняў. У ёй прынялі ўдзел намеснік галоўнага ўрача Гарадской клінічнай інфекцыйнай бальніцы г. Мінска, галоўны пазаштатны спецыяліст па аказанні медыцынскай дапамогі пацыентам з ВІЧ-інфекцыяй Міністэрства аховы здароўя Алег Скрыпко і дацэнт кафедры інфекцыйных хвароб БДМУ Святлана Лукашык.
"Варта адзначыць, што да гэтага часу лячэнне хранічных вірусных гепатытаў (у прыватнасці, гепатыту С) у дарослых у праграму прызначэння бясплатнай тэрапіі не ўваходзіла. Аднак, са студзеня 2018 года, улічваючы з'яўленне на фармацэўтычным рынку прэпаратаў беларускай вытворчасці, было прынята рашэнне аб правядзенні, так скажам, пілотнай праграмы бясплатнага лячэння хранічнай формы віруснага гепатыту С у дарослых. Было закуплена лекавых сродкаў на неабходны курс лячэння 2 тысяч чалавек. Цяпер тэрапію прайшлі 1574 человек (звязана гэта з тым, што некаторым пацыентам патрабуецца не стандартны 12-тыднёвы курс лячэння, а 24-тыднёвы). Эфектыўнасць тэрапіі перавысіла 95%. Улічваючы высокія станоўчыя вынікі, Міністэрства аховы здароўя прыняло рашэнне пра набыццё прэпаратаў для лячэння яшчэ 6 тысяч чалавек. У перспектыве разглядаецца забеспячэнне бясплатнымі лекавымі сродкамі ўсіх, хто мае патрэбу, з хранічнай формай віруснага гепатыту С. І, вядома, наша агульная галоўная мэта – элімінацыя інфекцыі ў РБ ці, па меншай меры, давядзенне яе да адзінкавых выпадкаў. Мы да гэтага будзем імкнуцца", - адзначыў галоўны пазаштатны спецыяліст па аказанні медыцынскай дапамогі пацыентам з ВІЧ-інфекцыяй Міністэрства аховы здароўя Алег Скрыпко.
Цяпер у Беларусі ад гепатыту С, найбольш агрэсіўнага захворвання з групы вірусных гепатытаў, пакутуюць каля 30-33 тысяч чалавек. На працягу многіх гадоў гэтая лічба застаецца стабільнай, што кажа пра магчымасці трымаць распаўсюджванне інфекцыі пад кантролем. У той жа час штогод дыягнастуецца прыкладна 3 тысячы новых выпадкаў захворвання за кошт адладжанага механізму скрынінга.
У 2015 годзе СААЗ аб'явіла пра пачатак праграмы па ліквідацыі віруснага гепатыту як такога да 2030 года. Да гэтай праграмы далучылася і Беларусь. Улічваючы той факт, што вірусныя гепатыты - гэта прагрэсуючыя захворванні, якія на пэўных этапах прыводзяць да фарміравання цырозу печані і рака печані, асноўная задача заключаецца ў ранняй дыягностыцы хваробы і прафілактыцы развіцця ўскладненняў
У першую чаргу важна згадаць пра вакцынацыю ад віруснага гепатыту В, якая праводзіцца нованароджаным у радзільным доме ў першыя гадзіны жыцця. Дзякуючы гэтаму колькасць пацыентаў з вострым гепатытам В вельмі нізкая і ёсць усе падставы меркаваць, што хвароба будзе цалкам узятая пад кантроль.
Што тычыцца віруснага гепатыту С, вакцыны супраць яго не існуе. Але тут на першы план выходзяць скрынінгавыя абследаванні і тая тэрапеўтычная дапамога, якая на сёння прадастаўляецца пацыентам нашай дзяржавай і якая ў перспектыве будзе пашырана. Па словах Святланы Лукашык, абавязковаму тэсціраванню на парэнтэральныя вірусныя гепатыты падлягаюць, незалежна ад наяўнасці або адсутнасці клінічных праяў:
Што да лячэння, як адзначылі спецыялісты, у Беларусі дзейнічае праграма па аказанні бясплатнай тэрапеўтычнай дапамогі тым пацыентам, якія маюць патрэбу ў ёй у першую чаргу і ў якіх развіццё захворвання мае высокую рызыку пераходу ў дэкампенсаваную форму. Да іх адносяцца людзі:
Важна ведаць:
Шляхі заражэння віруснымі гепатытамі В і С практычна ідэнтычныя шляхам заражэння ВІЧ:
У Беларусі пераважаюць два першыя спосабы перадачы віруса.
Валянціна Мохар журналіст 24health.by
Іншыя навіны