by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

Адзіны дзень інфармавання

Адзіны дзень інфармавання прайшоў у Беларускім дзяржаўным медыцынскім каледжы

Адзіны дзень інфармавання прайшоў сёння у Беларускім дзяржаўным медыцынскім каледжы. Удзел у мерапрыемстве прыняў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік. Ён распавёў педагогам пра змены ў сістэме аплаты працы, пра новыя планы міністэрства па будаўніцтву жылля, а навучэнцам - аб магчымасцях далейшага працаўладкавання і атрыманні дадатковых бонусаў падчас вучобы.

fotokaranik.jpg

Адзначым, што вынікі вывучэння грамадскай думкі на працягу апошніх гадоў сведчаць пра тое, што тройку самых актуальных пытанняў, якія хвалююць грамадзян краіны, складаюць рост коштаў, даходы і занятасць насельніцтва. Не выпадкова Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў ходзе рабочай паездкі ў Брэсцкую вобласць у сакавіку 2019 г. адзначыў, што «кошты, выплата заробкаў, працоўныя месцы і памер заработнай платы і пенсій - гэта тыя пытанні, якія неабходна пастаянна трымаць на кантролі».

 У ліку ключавых дзяржаўных задач застаецца таксама і рост даходаў насельніцтва. «Заробак - гэта святое, гэта асноўная крыніца даходу нашага насельніцтва, яго трэба выплачваць своечасова і забяспечваць рост», - даручыў Прэзідэнт кіраўнікам дзяржаўных органаў у ліпені 2019 г. У адпаведнасці з даручэннямі кіраўніка дзяржавы і ўрада Рэспублікі Беларусь прынята рашэнне аб паэтапным павелічэнні заработнай платы асобных катэгорый работнікаў аховы здароўя ў два разы ў перыяд 2018-2025 г.г. Урадам у 2018-2019 гадах рэалізавана два этапы дадзенага павышэння: з 1 верасня 2018 г. i з 1 студзеня 2019 г. Такім чынам, павялічана заработная плата некаторым катэгорыям, у тым ліку - медыцынскім і фармацэўтычным работнiкам.

Рост аплаты працы ў арганізацыях сістэмы аховы здароўя на асаблівым кантролі ў Прэзідэнта. У адпаведнасці з яго даручэннем заработная плата медыкаў да 2025 года павінна складаць не менш за 150% да сярэдняй зарплаты па краіне. Да прыкладу, на 2020 год запланаваны паэтапны рост заробкаў медработнікаў да 20% (што ў сярэднім вышэй, чым у іншых бюджэтнікаў), для чаго ў бюджэце закладзена фінансаванне.

foto56.jpg

У час наведвання Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра анкалогіі і медыцынскай радыялогіі ім. Н.Н.Аляксандрава Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў, што праца па павелічэнні заробкаў будзе працягвацца: «Мы, вядома, будзем прытрымлівацца гэтай лініі, і да 2025 года ў нас будзе падвойны заробак у дактароў». У мэтах удасканалення падыходаў да аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый выдадзены Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 студзеня 2019 г № 27 «Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый". Указам вызначаны асноўныя падыходы па комплекснай змене сістэмы аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый - у тым ліку тарыфнай сістэмы, структуры заработнай платы, стымулюючых і кампенсавальных выплат, базы іх вылічэння і памераў.

Праблема кадраў у сістэме аховы здароўя таксама знаходзіцца на пастаянным кантролі Прэзідэнта. Так, наведваючы РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі, ён заявіў, што «Нас гэта хвалюе, але не напружвае. Можа, і нічога страшнага, што чалавек паехаў, дзесьці падвучыць. Галоўнае, каб ён не забываў пра краіну, вяртаўся назад і дапамагаў ёй». Адным з напрамкаў дзяржаўнай падтрымкі сферы аховы здароўя з'яўляецца забеспячэнне жыллём медыцынскіх работнікаў. Так за 2017-2019 гады забяспечаны жыллём 2269 маладых спецыялістаў (у тым ліку выдзелена 572 арэндных кватэр і 534 асобныя пакоі ў інтэрнатах). 

Кантралюючы ход будаўніцтва інтэрнатаў сямейнага тыпу для мэдработнікаў ў пасёлку Ляскоўка Мінскага раёна, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што «трэба будаваць так званыя інтэрнаты: для лекараў, для медсясцёр, для тых, хто працуе ў шпіталях. Гэта будзе вельмі моцна прывязваць чалавека да гэтай клініцы, да гэтага цэнтру, да гэтай зямлі». Урачыстае адкрыццё аб'екта ў Ляскоўцы адбылося 18 снежня 2019 г. Аднапакаёвыя і двухпакаёвыя кватэры тут атрымалі 348 сем'яў супрацоўнікаў РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі і абласных устаноў аховы здароўя. Толькі ў Мінскай вобласці ў 2020 годзе, паводле інфармацыі галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Мінаблвыканкама, плануюць пабудаваць больш за 350 кватэр для медыцынскіх работнікаў. 

 «Кадры з сярэдняй спецыяльнай медыцынскай адукацыяй, гэта заўсёды запатрабаваныя спецыялісты - як у сталіцы, так і абласцях. Медыцына чакае вас і мае патрэбу ў вашых ведах, уменнях, навыках. Задачы, якія неабходна вырашыць у бліжэйшы час, гэта аператыўнае стварэнне нармальных умоў працы для медыцынскіх работнікаў і павышэнне заработнай платы. У Беларусі ідзе поўнамаштабнае пераабсталяванне сферы аховы здароўя - установы аховы здароўя атрымліваюць сучаснае медыцынскае абсталяванне, ідзе актыўнае пераабсталяванне саміх устаноў», - сказаў ён. Так, для аснашчэння арганізацый аховы здароўя рэспубліканскага, абласнога і раённага ўзроўняў прадпрыемствамі «Медтэхніка» за 9 месяцаў 2019 г. закуплена медыцынскае абсталяванне і вырабы медыцынскага прызначэння на суму 365,1 млн. руб. 

Асобна Уладзімір Каранік спыніўся на працы так званых апорных клінік. Для кожнага рэгіёну Беларусі распрацавана канцэпцыя працы такой установы. Гэтая клініка будзе аказваць дапамогу не толькі жыхарам аднаго горада, але і жыхарам бліжэйшых раёнаў. Такі міжраённы медыцынскі цэнтр павінен быць абсталяваны ўсім неабходным, каб па статусе адпавядаць апорнай клініцы: мець ангiаграфiчнае абсталяванне, апарат МРТ, эндаскапічнае абсталяванне для выканання малаінвазіўных аперацый. «Напрыклад, да канца першага квартала гэтага года ў краіне будзе працаваць 10 ангеографаў, размешчаных па-за межамі Мінска і абласных цэнтраў», - сказаў міністр. 

viber_2020-01-16_14-22-36.jpg

«Вытворчасць працы лекара складана вымераць. Напэўна, асноўны паказчык эфектыўнасці працы - гэта адсутнасць нараканняў, задаволенасць ў аказанні медыцынскай дапамогі, даступнасць яе», - адзначыў Уладзімір Каранік. 

Навучэнцы і педагогі задалі міністру пытанні аб нарміраванні працоўнага часу, магчымасці працаўладкавання пасля заканчэння каледжа, магчымасцi атрымання вышэйшай адукацыі, пытанні аб будаўніцтве інтэрнатаў і жылля і г.д. 

Адзначым, што ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім каледжы - 1556 навучэнцаў. На бюджэтнай аснове атрымлiваюць веды - 1187 чалавек, з іх на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі - 171. На падставе дамовы аб падрыхтоўцы спецыяліста на платнай аснове навучаецца - 369, з іх замежных грамадзян - 35. Падрыхтоўка спецыялістаў з сярэдняй спецыяльнай медыцынскай адукацыяй вядзецца па спецыяльнасцях: «Лячэбная справа», «Фармацыя», «Сястрынская справа» і «Зубапратэзная справа». 

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

16.01.2020
2630
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы