Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(017) 222-70-80Мінск:
(017) 285-00-10Мінская вобласць:
(017) 517-20-25Брэсцкая вобласць:
(0162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(0212) 47-40-70Гомельская вобласць:
(0232) 75-44-87Гродзенская вобласць
(0152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(0222) 27-36-42Афіцыйны візіт дэлегацыi Удмурцкай Рэспублікі
Афіцыйны візіт ў Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь з афіцыйным візітам наведала Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь з афіцыйным візітам наведала дэлегацыя Удмурцкай Рэспублікі на чале з намеснікам старшыні Урада Міхаілам Хамічом.

Візіт дэлегацыі Удмурцкай Рэспублікі праходзіць з 14 па 17 красавіка і прадугледжвае наведванне шэрагу рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтраў, фармацэўтычных прадпрыемстваў і г. д.
Як адзначыў, сустракаючы калег, міністр аховы здароўя Валерый Малашка, «важна не проста абмеркаваць намер да супрацоўніцтва, а заключыць канкрэтныя дамовы, якія дазволяць рухацца далей». Так, бакі маюць намер супрацоўнічаць у мадэрнізацыі медыцыны, падтрымкі адпаведных інвестыцыйных праектаў, развіцці інфармацыйных сістэм, падрыхтоўцы кадраў і кіраванні імі. Таксама былі абмеркаваныя планы рэалізацыі сумесных праектаў у галіне аховы здароўя і медыцынскай адукацыі, вызначаны задачы па арганізацыі сумесных адукацыйных праграм.

У сваю чаргу намеснік старшыні ўрада Удмурцкай Рэспублікі Міхаіл Хоміч адзначыў, што яны прыехалі з канкрэтнымі ідэямі і планамі. Так, напрыклад, Уральская медыцынская кампанія, якая выпускае шпрыцы, шукае пляцоўку для арганізацыі вытворчасці шпрыцаў. Расіяне плануюць адкрыць прадпрыемства ў Брэсце. «Ва Удмуртыі 2019-ы абвешчаны Годам здароўя. Таму цяперашні візіт у Беларусь так ці іначай звязаны з аховай здароўя. Усе кампаніі, якія ўваходзяць у склад бізнес-місіі (ТАА "Крыатэхнамед", АТ "Іжэўскі механічны завод", ЗАТ НВА "Акустмаш") зацікаўлены ў супрацоўніцтве з беларускімі партнёрамі і гатовыя да кааперацыі», - сказаў Міхаіл Хоміч.

Пасля перамоў у вузкім коле адбылася сустрэча з прадстаўнікамі РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі, РНПЦ "Кардыялогія", Рэспубліканскай клінічнай стаматалагічнай паліклінікі, Рэспубліканскага цэнтра медыцынскай рэабілітацыі і бальнеалячэння, РУП «Медтэхнацэнтр» і УП «Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя».
Госці з Удмурцкай Рэспублікі таксама пабывалі на сустрэчы ў Камітэце па ахове здароўя Мінгарвыканкама, наведалі УП «Адані». У планах візіту - Мінскі навукова-практычны цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі, РНПЦ траўматалогіі і артапедыі, шэраг іншых аб'ектаў.
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя
Іншыя навіны