by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Брэсцкая вобласць:

‎(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 47-40-70

Гомельская вобласць:

(0232) 75-44-87

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 27-36-42

Дзмітрый Піневіч: вакцынацыя – гэта адзіны спосаб захаваць здароўе

Міністр аховы здароўя 20 верасня наведаў 10-ю бальніцу Мінска.

Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч наведаў 10-ю бальніцу Мінска. Гэта адно з вядучых устаноў краіны, якое мае вялікі вопыт лячэння пацыентаў з COVID-19. За лета тут павялічылася колькасць кіслародных кропак, разгорнута вялікая колькасць блокаў інтэнсіўнай тэрапіі.

«Асноўная мэта майго наведвання – хачу «зверыць гадзіннікі» са спецыялістамі: даведацца, як працуюць новыя пратаколы, ці ёсць перабоі з пастаўкамі медыкаментаў, матэрыялаў і выказаць падзяку калегам за працу», сказаў міністр.

2021-09-20_15-47-55.jpg

З 100 тыс. ложкаў, якія ёсць у краіне, перапрафіляваны пад кавід – амаль трэць. Асноўная частка з перапрафіляваных яшчэ пустуе. «Чацвёртую хвалю мы ўжо анансавалі – паводле прагнозаў яна павінна была прыйсці. На жаль, халоднае надвор'е спрыяе росту захворвання. Зараз мы знаходзімся амаль на самых высокіх лічбах мінулых хваль. Складанасць у тым, што гэтыя лічбы паўтараюцца з дня ў дзень, у тым ліку, па шпіталізацыі. Надзвычайнай сітуацыі няма, але патрабуе напружання сіл сістэмы аховы здароўя», – сказаў ён.

«Я паглядзеў цяжкіх пацыентаў у рэанімацыі і ў аддзяленнях – вакцынаваных людзей практычна няма. Калі гутару з пацыентамі, пытаюся, чаму яны не вакцынаваны – «спадзяваўся на авось», якое гучыць ад кожнага, хто знаходзіцца на рэанімацыйнам або інфекцыйнам ложку бальніцы, мяне моцна засмучае.

На сённяшні момант вельмі актуальная тэма ўсвядомленага прыходу да вакцынацыі – калі ты вакцынiруешся, то абараняеш не толькі і не столькі сябе, ты абараняеш сваіх бацькоў, бабуль і дзядуляў. Ты ўносіш лепту ў перамогу над пандэмій. Карыстаючыся выпадкам, яшчэ раз усіх заклікаю зрабіць свядомы выбар: вакцын шмат, яны розныя, мы чакаем усіх на прышчэпачных пунктах».

2021-09-20_15-46-20.jpg

Міністр аховы здароўя заклікаў беларусаў больш актыўна прымаць рашэнне на карысць вакцынацыі. «Мне не хацелася б запрашаць беларусаў на экскурсію ў рэанімацыйныя аддзяленні бальніц. Увесь сусветны досвед кажа, што вакцынацыя – гэта адзіны спосаб захаваць сваё здароўе і жыцці блізкіх».

Дзмітрый Піневіч распавёў аб наяўнасці вакцын супраць COVID-19 у Беларусі. Паводле яго слоў, «ёсць расейска-беларускі Спадарожнік, кітайская вакцына, яшчэ аднакампанентны «Спадарожнік Лайт» паступае ў рэгіёны. Вядуцца перамовы па Pfizer. Пры гэтым, ёсць публікацыі, якія кажуць, што вектарная вакцына мае больш працяглы эфект. Я папрасіў тураператараў правесці сацапытанне, колькі чалавек хочуць ім прышчапіцца, адсюль і будзем рабіць высновы. Для нас важныя якасць, бяспека і кошт вакцыны».

Паводле яго слоў, «вакцын ў Беларусі больш чым дастаткова. Наступіў сезон вірусных захворванняў, запрашаю ўсіх на вакцынацыю».

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

560
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы