by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

Майстар-клас па навыкам выратавання жыцця

Незвычайны майстар-клас прайшоў у Акадэміі кіравання

Удзельнікамі незвычайнага майстар-класа сталі слухачы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце: спецыялісты Міністэрства аховы здароўя, Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа навучалі дзяржслужачых азам першай дапамогі.

Выступаючы перад слухачамі міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік адзначыў, што «дэмаграфічная бяспека і жыццё кожнага чалавека - гэта, безумоўна, адказнасць Міністэрства аховы здароўя. З пункту гледжання медыцыны мы развіваем канцэпцыю «залатой гадзіны», калі на працягу 60 хвілін чалавек павінен атрымаць кваліфікаваную спецыялізаваную дапамогу».

Аднак, ёсць сітуацыі, калі кошт ідзе на секунды і ў такі момант - чужой бяды не бывае. Міністр распавёў слухачам, што сам не раз станавіўся сведкай і ўдзельнікам сітуацыі, калі ў грамадскім транспарце, самалёце, цягніку, ды і проста на вуліцы чалавеку станавілася дрэнна. «Добра, калі побач ёсць чалавек з медыцынскай адукацыяй. Але ж бывае, што ўрача яшчэ няма побач і тады на дапамогу прыходзілі звычайныя грамадзяне, якія ведаюць асновы першай дапамогі. Вельмі важна, што адзін з першых навучальных трэнiнгаў мы праводзім менавіта тут - у Акадэміі кіравання, дзе праходзяць навучанне кіраўнікі, кіруючыя кадры. Гэта вельмі важна - разам вырашаць задачу інфармавання насельніцтва, паказаць на практыцы як правільна трэба весці барацьбу за кожнае жыцьцё!».

IMG_20191122_093258.jpg

Як распавяла слухачам генеральны сакратар БТЧК Вольга Мычко, «адзін з галоўных навыкаў, якому мы навучаем грамадзян - як не разгубіцца ў сітуацыі». Яна таксама адзначыла, што «цяпер у Беларусі адкрыта 28 цэнтраў Чырвонага Крыжа па навучанні першай дапамогі, у іх працуюць 127 інструктараў. Кожны год мы навучаем прыкладна 20 тыс. чалавек. На сайце БТЧК можна знайсці бліжэйшы цэнтр, і па меры фарміравання груп, а гэта звычайна 10 - 12 чалавек, грамадзяніну прапануюць варыянты навучання. Базавы курс - 16 гадзін, для спецыялістаў - 32 гадзіны ». Таксама Вольга Мычко адзначыла, што «ёсць у нас і спецыяльныя курсы для маладых мам, таму што маладая мама можа сутыкнуцца з любой сітуацыяй, застаўшыся сам-насам з маленькім дзіцем». Яна таксама распавяла слухачам, што даведацца, як дапамагчы сабе або бліжняму ў экстранай сітуацыі, можна ў мабільным дадатку «Дапамога побач». Гэта сумесны праект Чырвонага Крыжа і МНС.

Рэктар акадэміі Генадзь Пальчык распавёў, што «лічу такі майстар-клас вельмі важным, бо ў Акадэміі кіравання вялікі блок тэм (пры падрыхтоўцы кіруючых кадраў) звязаны з бяспекай, у тым ліку дэмаграфічнай. І дзякуючы сумеснаму з Міністэрствам аховы здароўя і БТЧК пілотнаму праекту ў кіраўнікоў ёсць магчымасць вывучыць гэтае пытанне не толькі ў тэорыі, але і на практыцы, а затым перадаць гэтую эстафету сваім падначаленым».

Адзначым, што ў Міністэрстве аховы здароўя з 2018 года распрацавана Інструкцыя аб парадку стварэння і функцыянавання адзінай дзяржаўнай сістэмы навучання насельніцтва метадам аказання першай дапамогі пры станах, якія прадстаўляюць пагрозу для жыцця і (або) здароўя чалавека. У мэтах яе рэалізацыі зацверджаны - Прыкладнае палажэнне аб вучэбна-трэніровачным цэнтры, Пералiк устаноў адукацыi на базе якіх ствараюцца вучэбна-трэніровачныя цэнтры, Прыкладны табель аснашчэння вучэбна-трэніровачных цэнтраў, Вучэбная праграма навучальных курсаў для насельніцтва «Першая дапамога». Са студзеня 2019 года вучэбна-трэніровачныя цэнтры створаны ў Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі, 4-х медыцынскіх універсітэтах і 17 медыцынскіх каледжах. За 2019 год на навучальных курсах для насельніцтва ў рамках рэалізацыі вучэбнай праграмы «Першая дапамога» падрыхтаваны першыя 119 чалавек.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

22.11.2019
1875
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы