by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

Памёр Уладзіслаў Аляксеевіч Астапенка

1 красавіка 2018 года на 69 годзе жыцця памёр Уладзіслаў Аляксеевіч Астапенка.

Уладзіслаў Аляксеевіч нарадзіўся 20 жніўня 1949 г. у г. Краснадары. У 1972 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. У 1972-1976 гг. працаваў урачом, малодшым навуковым супрацоўнікам НДІ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі. У 1976-1978 гг. - урач-хірург 2-й Мінскай гарадской клінічнай бальніцы. У 1978-1980 гг. загадваў лабараторыяй 9-й Мінскай гарадской клінічнай бальніцы; у 1980 -1984 гг. - загадчык лабараторыі МДМІ. У 1984 - 1990 гг. - старшы навуковы супрацоўнік, кіраўнік аддзялення ў БелНДІ туберкулёзу; у 1990-1996 гг. - дырэктар Магілёўскага філіяла НДІ радыяцыйнай медыцыны; у 1996-1999 гг. - дырэктар НДІ экалагічнай і прафесійнай паталогіі; ў 1999-2001 гг. - дырэктар НДІ радыяцыйнай медыцыны і эндакрыналогіі; ў 2001-2002 гг. займаў пасаду міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Доктар медыцынскіх навук, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі ў галіне навукі і тэхнікі за 1982 год, аўтар больш за 230 навуковых прац, манаграфіі, 94 артыкулаў.

Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь выказвае глыбокія шчырыя спачуванні родным і блізкім нябожчыка.

Цырымонія развітання з Уладзіславам Аляксеевічам Астапенка пройдзе 3 красавіка з 11.30 да 13.30 у БелМАПА.


02.04.2018
3493
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы