by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

Пайшоў з жыцця Сяргей Шклярэўскі

Памёр адзін з самых вядомых фельчараў Беларусі, загадчык фельчарска-акушэрскага пункта вёскі Покрашава Слуцкага раёна, ганаровы грамадзянін Мінскай вобласці Сяргей Іванавіч Шклярэўскі.

01_2021-11-02.jpg

Яго праца была адзначана двума ордэнамі Леніна, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, медалём «Серп і Молат». Сяргею Іванавічу таксама было нададзена званне Героя Сацыялістычнай працы. У 2006 годзе Беларусьфільм зняў пра яго фільм «Доктар з Покрашава».

У 2018 годзе Сяргей Шклярэўскі атрымаў узнагароду «За адданасць прафесіі», заснаваную Міністэрствам аховы здароўя сумесна з Беларускай асацыяцыяй урачоў. Бесперапынны стаж працы легенды беларускай медыцыны – 70 гадоў.

Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, ад імя ўсёй медыцынскай грамадскасці краіны, выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім Сяргея Іванавіча, яго калегам, вучням і пацыентам.

 Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

03.11.2021
870
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы