by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

Дыспансерызацыя

Што такое дыспансерызацыя?

Згодна з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 чэрвеня 1993 года «Аб ахове здароўя» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1993 г., N 24, арт. 290; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2008, N 159, 2/1460) дыспансерызацыя насельніцтва ўяўляе сабой комплекс медыцынскіх паслуг, якiя аказваюцца ў мэтах правядзення медыцынскай прафілактыкі, вызначэння груп дыспансернага назірання, прапаганды здаровага ладу жыцця і выхавання адказнасці грамадзян за сваё здароўе. Парадак правядзення дыспансерызацыі ўстанаўліваецца Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

Лячэнне ў дыспансеры праводзіцца амбулаторна або стацыянарна.

Якія дыспансеры ёсць у Беларусі?

Як праходзіць дыспансерызацыя?

У Беларусі дзейнічае інструкцыя аб парадку правядзення дыспансерызацыі (пастанова Міністэрства аховы здароўя ад 12.08.2016 № 96) - актыўная спасылка. Згодна з гэтым дакументам, пацыента першапачаткова аглядаюць урачы-спецыялісты ўстановы аховы здароўя, за якой ён замацаваны. Пасля гэтага пацыента могуць накіраваць для праходжання дадатковага абследавання і лячэння ў іншыя ўстановы аховы здароўя, якія маюць лячэбна-дыягнастычныя магчымасці, адпаведныя дыягназу пацыента. 

Што такое дыспансерны нагляд?

Дыспансерны нагляд – гэта перыядычны медыцынскі агляд, назіранне за станам здароўя пацыента ў дынаміцы ў залежнасці ад яго групы дыспансернага нагляду. 

Пацыентаў, старэйшых за 18 гадоў адносяць да адной з трох груп:

  • Д (I) – здаровыя пацыенты, без скаргаў на здароўе, у якіх не выяўлены вострыя, хранічныя захворванні (станы) або парушэнні функцый асобных органаў і сістэм арганізма, якія маюць нязначныя адхіленні ў стане здароўя (без тэндэнцыі да прагрэсіравання), якія не ўплываюць на працаздольнасць;

  • Д (II) – практычна здаровыя пацыенты, у якіх выяўлены фактары рызыкі хранічных захворванняў і (або) ёсць хранічныя захворванні ў стадыі рэмісіі без парушэнняў функцый органаў і сістэм арганізма, вострыя захворванні

  • Д (III) – пацыенты з хранічнымі захворваннямі з парушэннямі функцый органаў і сістэм арганізма і (або) перыядычнымі абвастрэннямі.

Прыналежнасць пацыента да адной з груп вызначае частату медыцынскіх аглядаў і пералік працэдур, якія ён уключае. Так, пацыенты групы Д (I) праходзяць дыспансерны нагляд адзін раз у два гады, Д (II) – не радзей аднаго разу ў два гады, Д (III) – штогод.

Пасля зняцця пацыента з дыспансернага назірання дыспансер афармляе выпiску з яго медыцынскіх дакументаў, у якой прапісаны рэкамендацыі па далейшым аказанні пацыенту медыцынскай дапамогі ў амбулаторных умовах у сувязі з наяўнасцю ў яго пэўнага захворвання (стану).

Ці можна звярнуцца ў дыспансер самастойна?

Беларускія дыспансеры адкрытыя для зваротаў пацыентаў, якія хочуць атрымаць кансультацыю спецыялістаў без накіравання ад іншых устаноў аховы здароўя. Як правіла, яны платныя. У шэрагу выпадкаў такія кансультацыі праводзяцца ананімна (псіхатэрапеўтычная, псіхалагічная, сэксалагічная дапамога).

Інструкцыя аб парадку правядзення дыспансерызацыі

Зацверджана Пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 12 жніўня 2016 г. №96

Індывідуальны план праходжання дыспансерызацыі пацыентам

Згодна з дадаткам 1 да Інструкцыі аб парадку правядзення дыспансерызацыі, зацверджанай Пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 12 жніўня 2016 г. №96 «Аб зацвярджэнні інструкцыі аб парадку правядзення дыспансерызацыі»

Карта ўліку праходжання дыспансерызацыі пацыентам да 18 гадоў

Згодна з дадаткам 3 да Інструкцыі аб парадку правядзення дыспансерызацыі, зацверджанай Пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 12 жніўня 2016 г. №96 «Аб зацвярджэнні інструкцыі аб парадку правядзення дыспансерызацыі»

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы