Краткова
Алена Мікалаеўна
Першы намеснік Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь нясе персанальную адказнасць за выкананне ўскладзеных на міністэрства задач і функцый. У тым ліку – за арганізацыяй аказання меддапамогі, экстранай меддапамогі ў надзвычайных сітуацыях, навуковай дзейнасці, развіцці электроннай аховы здароўя і г.д. У перыяд адсутнасці міністра першы намеснік узначальвае міністэрства і выконвае абавязкі кіраўніка ведамства.
У адпаведнасці з ускладзенымі на міністэрства задачамі і функцыямі, першы намеснік кантралюе і нясе адказнасць за:
-
арганізацыю медыцынскай дапамогі насельніцтву рэспублікі;
-
арганізацыю навуковай дзейнасці, арганізацыю падрыхтоўкі навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі праз аспірантуру, дактарантуру і саіскальніцтва;
-
правядзенне мерапрыемстваў па забеспячэнні аховы рэпрадуктыўнага здароўя;
-
выкананне Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека» на 2021-2025 гады;
-
выкананне нарматываў абавязковага забеспячэння патрэбнасці дзяржаўнай сістэмы аховы здароўя Рэспублікі Беларусь у крыві, яе кампанентах i г.д;
-
арганізацыю медыцынскага забеспячэння спорту;
-
укараненне інфармацыйных тэхналогій і тэлемедыцыны для паляпшэння якасці аказання меддапамогі, уключаючы стварэнне поўнамаштабнай сістэмы абарачэння электронных рэцэптаў у рэспубліцы.
Таксама першы намеснік міністра каардынуе распрацоўку праектаў нарматыўных прававых актаў па арганізацыі меддапамогі насельніцтву, медаглядаў працуючых, навуковай дзейнасці, мадэляў канчатковых вынікаў дзейнасці ўстаноў.
У абавязкі першага намесніка міністра ўваходзіць:
-
кантроль і адказнасць за меддзейнасць навукова-практычных цэнтраў і забеспячэнне адзінства навуковай і практычнай дзейнасці ў галіне аховы здароўя;
-
каардынацыя правядзення навуковых даследаванняў у галіне медыцынскай практыкі.
Першы намеснік міністра кіруе і нясе персанальную адказнасць за работу лячэбна-кантрольнага савета міністэрства.
Узначальвае камісію міністэрства па першачарговых закупках лекавых сродкаў, медыцынскай тэхнікі і вырабаў медыцынскага прызначэння.
Ажыццяўляе кантроль за арганізацыяй і аказаннем экстранай меддапамогі, медабароны ў надзвычайных сітуацыях, а таксама кантралюе ажыццяўленне медыцынскіх аспектаў ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Першы намеснік міністра ажыццяўляе кантроль за дзейнасцю структурных падраздзяленняў міністэрства ў частцы арганізацыі медыцынскай дапамогі, інфарматызацыі, навуковай дзейнасці.
Кіруе ідэалагічнай работай у апараце, падпарадкаваных арганізацыях і іншых органах і арганізацыях сістэмы, каардынуе работу па процідзеянні дэструктыўным праявам ва ўстановах адукацыі і г.д.
Першы намеснік міністра нясе адказнасць за арганізацыю прыёму замежных дэлегацый у міністэрстве ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Таксама ўзначальвае і нясе адказнасць за працу камісіі міністэрства па накіраванні грамадзян за межы Рэспублікі Беларусь для атрымання меддапамогі.
Узначальвае і нясе адказнасць за работу вучэбна-метадычных аб'яднанняў па вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай медыцынскай, фармацэўтычнай адукацыі.
Курыруе дзейнасць структурных падраздзяленняў цэнтральнага апарата міністэрства:
-
галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі;
-
аддзела арганізацыі медыцынскай аховы пры надзвычайных сітуацыях;
-
аддзела навукі;
-
сектара праграмна-інфармацыйнага забеспячэння;
-
падпарадкаваных арганізацый, якія аказваюць медыцынскую дапамогу насельніцтву і (або) якія ажыццяўляюць навуковую дзейнасць;
-
дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр медыцынскіх тэхналогій, інфарматызацыі, кіравання і эканомікі аховы здароўя».