by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

Бясплатнае і льготнае забеспячэнне лекавымі сродкамі асобных катэгорый грамадзян

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 лістапада 2007 г. № 1650 «Аб некаторых пытаннях бясплатнага і льготнага забеспячэння лекавымі сродкамі і перавязачнымі матэрыяламі асобных катэгорый грамадзян» зацверджана Палажэнне аб парадку бясплатнага і льготнага забеспячэння лекавымі сродкамі і перавязачнымі матэрыяламі асобных катэгорый грамадзян і Пералiк захворванняў, якія даюць права грамадзянам на бясплатнае забеспячэнне лекавымі сродкамі, якія выдаюцца па рэцэптах урачоў у межах Пераліку асноўных лекавых сродкаў, пры амбулаторным лячэнні, а таксама лячэбнае харчаванне.

Зацверджаны катэгорыі грамадзян, якія маюць права на льготнае лекавае забеспячэнне.

Бясплатнае забеспячэнне лекавымі сродкамі, якія выдаюцца па рэцэптах урачоў у межах пераліку асноўных лекавых сродкаў маюць:

  • Героі Беларусі, Героі Савецкага Саюза, Героі Сацыялістычнай Працы, поўныя кавалеры ордэнаў Айчыны, Славы, Працоўнай Славы, удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, інваліды вайны, асобы, якія прымалі ўдзел у складзе спецыяльных фарміраванняў у размініраванні тэрыторый і аб'ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі ў 1943- 1945 году;

  • асобы, якiя ўзнагароджаны ордэнамі і (або) медалямі СССР за самаадданую працу i бездакорную воiнскую службу ў тыле ў гады Вялікай Айчыннай вайны;

  • асобы, якія працавалі на аб'ектах супрацьпаветранай абароны, мясцовай супрацьпаветранай абароны, на будаўнiцтве абарончых збудаванняў, марскіх баз, аэрадромаў i iншых ваенных аб'ектаў у межах тылавых гранiц дзеючых франтоў, на прыфрантавых участках чыгунак і аўтамабільных дарог;

  • члены экіпажаў суднаў транспартнага флоту, інтэрніраваных у пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў партах іншых дзяржаў;

  • асобы, якія працавалі на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях горада Ленінграда ў перыяд блакады з 8 верасня 1941 года па 27 студзеня 1944 года i ўзнагароджаныя медалём "За абарону Ленінграда", і асобы, узнагароджаныя знакам "Жыхару блакаднага Ленінграда" і інш.;

  • Права на бясплатнае забеспячэнне лекавымі сродкамі маюць дзеці-інваліды ва ўзросце да 18 гадоў і дзеці ва ўзросце да 3 гадоў.

Прадугледжана 90-працэнтная зніжка з кошту лекавых сродкаў, якія выдаюцца па рэцэптах урачоў у межах пераліку асноўных лекавых сродкаў, а з хірургічнымі захворваннямі - таксама перавязачных матэрыялаў (пры наяўнасці адпаведнага медыцынскага заключэння), грамадзянам, якія захварэлі і перанеслі прамянёвую хваробу, выкліканую наступствамі катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый; інвалідам I і II групы, акрамя асоб, інваліднасць якіх наступіла ў выніку супрацьпраўных дзеянняў, па прычыне алкагольнага, наркатычнага, таксічнага ап'янення, членашкодніцтва.

50-працэнтная зніжка ад кошту лекавых сродкаў, якія выдаюцца па рэцэптах урачоў у межах пераліку асноўных лекавых сродкаў, для лячэння захворвання, які прывёў да інваліднасці, прадугледжаная для інвалідаў III групы, акрамя асоб, якія маюць права на бясплатнае забеспячэнне лекавымі сродкамі.

Акрамя пералічаных льготаў на лекавыя сродкі існуе яшчэ цэлы шэраг іншых ільгот і гарантый, якія прадстаўляюцца насельніцтву. Напрыклад, па льготы забеспячэнню тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі, льготы на прадастаўленне паслуг па ўсіх відах медыцынскіх аглядаў і інш.

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы