by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(0232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Электронны зварот

У адпаведнасці з падпунктам 1.1 пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 г. № 498 «Аб дадатковых мерах па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб» звароты (прапановы, заявы, скаргі) грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама юрыдычных асоб, незалежна ад таго, у які дзяржаўны орган альбо іншую арганізацыю яны паступілі, першапачаткова падлягаюць разгляду па сутнасці ў адпаведнасці з кампетэнцыяй:

  • у мясцовых выканаўчых і распарадчых органах, падпарадкаваных ім арганізацыях, тэрытарыяльных падраздзяленнях (органах) і арганізацыях, падпарадкаваных альбо якія ўваходзяць у склад (сістэму) рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду, іншым дзяржаўным органам, іншым арганізацыям, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць і размешчаных у межах той адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, на тэрыторыі якой узніклі пытанні, выкладзеныя ў зваротах;
  • у іншых дзяржаўных органах, іншых арганізацыях, калі пытанні, выкладзеныя ў зваротах, адносяцца да выключнай кампетэнцыі гэтых органаў альбо арганізацый.

Пры накіраванні звароту ў дзяржаўныя органы і арганізацыі варта кіравацца Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 г. № 498 «Аб дадатковых мерах па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асобаў», у адпаведнасці з падпунктам 1.1 пункта 1 якога звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама юрыдычных асоб, незалежна ад таго, у які дзяржаўны орган альбо іншую арганізацыю яны паступілі, першапачаткова падлягаюць разгляду па сутнасці ў адпаведнасці з кампетэнцыяй:

Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей – грамадзяне), і юрыдычных асоб, накіраваныя ў Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб». У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мовах. Электронны зварот грамадзяніна ў АБАВЯЗКОВЫМ парадку павінен змяшчаць: прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку або ініцыялы грамадзяніна; адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна; сутнасць звароту; адрас электроннай пошты грамадзяніна. 

Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:

  • поўную назву юрыдычнай асобы;

  • месца знаходжання юрыдычнай асобы;

  • сутнасць звароту; прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку асобы, упаўнаважанай падпісваць звароты;

  • адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.

  ПАКІДАЮЦЦА БЕЗ РАЗГЛЯДУ па сутнасці звароты, якія (па якіх):

  •  выкладзены не на беларускай або рускай мове;

  •  не змяшчаюць прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку, адраса месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;

  •  не змяшчаюць поўнай назвы юрыдычнай асобы і адраса яе месца знаходжання, прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб); 

  •  змяшчаюць тэкст, які не паддаецца прачытанню;

  •  змяшчаюць нецэнзурныя або абразлівыя словы ці выразы;

  • падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах;

  •  у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;

  •  прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі; 

  • пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім няма новых абставін, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;

  • з заяўнікам спынена перапіска.

Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён, а тыя, што патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі, – не пазней за 1 месяц. Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, пазначаны ў электронным звароце, або ў пісьмовым выглядзе па месцы жыхарства (месцы знаходжання) грамадзяніна або месцы знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».


Звяртаем увагу!

Электронная форма на сайце працуе некарэктна. Пры напісанні электроннага звароту праз электронную форму, размешчаную  на сайце, немагчыма прымацаваць файл да звароту. Прымацаваны файл (дадатак) трэба накіраваць на адрас электроннай пошты citizens@belcmt.by. Просім прабачэнне за дастаўленыя нязручнасці.

Напісаць зварот у прыдатны орган ці арганізацыю ў сваім рэгіёне

Напісаць зварот у Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь


Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы