by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

Эфектыўнасць вакцынапрафілактыкі

Зараз няма сумненняў, што імунізацыя з'яўляецца правераным інструментам у прафілактыцы інфекцыйных захворванняў.

Па даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя штогод у свеце вакцынацыя ратуе каля 2,5 мільёнаў чалавечых жыццяў, а колькасць смерцяў ад самых распаўсюджаных інфекцый, што папярэджваюць з дапамогай вакцынацыі (дыфтэрыя, адзёр, слупняк, коклюш, поліяміэліт), знізілася з 900 тысяч ў 2000 годзе да 400 тысяч ў 2014 годзе (СААЗ, Глабальны план дзеянняў у дачыненні да вакцын на 2011-2020).

За дзесяцігоддзі мінулага і цяперашняга веку правядзенне прафілактычных прышчэпак дазволіла дасягнуць значных поспехаў у прафілактыцы шэрагу інфекцыйных захворванняў ва ўсім свеце: ліквідавана натуральная воспа, толькі ў трох краінах свету рэгіструюцца выпадкі паралітычнага поліяміэліту, значна знізілася колькасць выпадкаў адру, краснухі, туберкулёзу, дыфтэрыі, слупняка і іншых інфекцый, якія папярэджваюць з дапамогай імунізацыі.

Значныя поспехі ў справе вакцынапрафілактыкі адзначаны і ў Рэспубліцы Беларусь. Дзякуючы паспяхова арганізаваным праграмам імунізацыі, у нашай краіне захоўваецца стабільная сітуацыя па шэрагу інфекцый, якімі ўпраўляюць сродкамі вакцынапрафілактыкі:

Назалагічная форма  Захворванне на 100 000 насельніцтва Кратнасць зніжэння
дапрышчэпачны перыяд 2014 год
Туберкулёз 120-150 33,8 4,0
Вірусны гепатыт В  21,4 0,98 21,8
Краснуха 606,9 0,01 60690
Слупняк 0,5 0 няма выпадкаў з 2011 г.
Эпідэмічны паратыт 500,1 0,04 12502,5
Коклюш 340,0 4,0 85,0
Дыфтэрыя 144,0 0 няма выпадкаў з 2011 г.
Адзёр 856,0 0,68 1258,8
Поліяміэліт 12,5 0 (с 1968 г.) ліквідаваны

Вакцыны з'яўляюцца найбольш эфектыўным сродкам у прадухіленні інфекцыйных захворванняў, аднак варта памятаць, што, як і любы лекавы сродак, вакцынацыя не забяспечвае 100% абарону. Большасць здаровых асоб, якія атрымалі прафілактычныя прышчэпкі своечасова, надзейна абаронены ад узнікнення інфекцыі і яе грозных ускладненняў.

Аднак існуюць асобы, якія з-за індывідуальных асаблівасцей арганізма, не здольныя да выпрацоўкі паўнавартаснага імуннага адказу на якасна праведзеную вакцынацыю, іх удзельная вага сярод насельніцтва можа дасягаць 5-15% (М.І. Брыко, 2012 г.).

Кожны з нас можа зрабіць тое, што залежыць ад яго, каб абмежаваць уздзеянне інфекцыі як на сябе, так і на астатніх людзей, а гэта значыць, што неабходна правяраць прышчэпачны статус кожнага члена сваёй сям'і і рабіць прышчэпкі паводле прызначэння ўрача.

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы