Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25Неадкладная дапамога
У Рэспубліцы Беларусь існуе некалькі этапаў аказання неадкладнай медыцынскай дапамогі насельніцтву.
1. Хуткая медыцынская дапамога
Служба хуткай медыцынскай дапамогі (далей - ХМД) працуе кругласутачна, забяспечвае неадкладную дапамогу дарослым і дзецям, як на месцы здарэння, так і па дарозе ў стацыянар пры станах, якія пагражаюць здароўю ці жыццю, выкліканых раптоўнымі захворваннямі, няшчаснымі выпадкамі, атручваннямі і траўмамі, якія патрабуюць экстранага або неадкладнага медыцынскага ўмяшальніцтва.
У задачы хуткай медыцынскай дапамогі ўваходзіць:
У рэжыме павышанай гатоўнасці служба хуткай медыцынскай дапамогі працуе для:
Пры гэтым служба ХМД забяспечвае ўзаемадзеянне брыгад:
У надзвычайным рэжыме служба хуткай медыцынскай дапамогі ажыццяўляе:
Выклікі, якія паступаюць на станцыю хуткай медыцынскай дапамогі па адзіным нумары 103 альбо па іншым нумары тэлефона, узгодненаму з раённым выканаўчым камітэтам (у пасёлках гарадскога тыпу і сельскіх населеных пунктах), прымаюцца дыспетчарамі (фельчарам або медыцынскай сястрой), якія і вызначаюць катэгорыю тэрміновасці выкліку.
Для кансультавання (пры неабходнасці) насельніцтва і ў мэтах правядзення кантролю абгрунтаванасці вызначэння катэгорыі тэрміновасці выкліку за дыспетчарамі службы хуткай медыцынскай дапамогі замацаваны ўрач-кансультант аператыўнага аддзела службы хуткай (неадкладнай) медыцынскай дапамогі.
Пры прыёме выкліку дыспетчарам службы ХНМД па тэлефоне адначасова вядзецца аўдыё запіс тэлефоннай размовы, якая захоўваецца ў службе ХМД 45 дзён.
Катэгорыі тэрміновасці выкліку хуткай медыцынскай дапамогі
Экстраныя – пры раптоўным узнікненні ў пацыента захворванняў, станаў і (або) абвастрэнні хранічных захворванняў, якія пагражаюць жыццю пацыента і (або) людзей побач, якія патрабуюць экстранага медыцынскага ўмяшальніцтва:
Экстраны выклік брыгады ХМД перадаецца фельчарам (медыцынскай сястрой) па прыёме выклікаў службы ХМД свабоднай брыгадзе ХМД у адпаведнасці з яе спецыялізацыяй не пазней за 4 хвіліны з моманту яго рэгістрацыі.
Тэрміновыя – выклік брыгады ХМД, звязаны з рэзкім пагаршэннем стану здароўя пацыента пры немагчымасці ўдакладнення прычыны звароту:
Тэрміновы выклік брыгады ХМД перадаецца фельчарам (медыцынскай сястрой) па прыёме выклікаў службы ХМД свабоднай брыгадзе ХМД у адпаведнасці з яе спецыялізацыяй не пазней за 15 хвілін з моманту яго рэгістрацыі ў горадзе і 30 хвілін у сельскай мясцовасці. Аднак вытрымліваць гэтыя паказчыкі ў далёкіх вёсках не заўсёды атрымоўваецца з-за адлегласці і якасці дарог.
Неадкладныя выклікі ХМД адбываюцца пры раптоўным узнікненні ў пацыента захворванняў, станаў і (або) абвастрэнняў хранічных захворванняў, захворванняў, станаў без відавочных прыкмет пагрозы для жыцця пацыента, якія патрабуюць неадкладнага медыцынскага ўмяшання):
Неадкладны выклік брыгады ХМД перадаецца фельчарам (медыцынскай сястрой) па прыёме выклікаў службы ХМД свабоднай брыгадзе ХМД у адпаведнасці з яе спецыялізацыяй альбо ў амбулаторна-паліклінічную дзяржаўную арганізацыю аховы здароўя падчас яе працы не пазней за гадзіну з моманту рэгістрацыі выкліку.
Аднак, калі ваш зварот па выкліку хуткай не адносіцца ні да аднаго з вышэйпералічаных відаў, то медсястра або фельчар па прыёме выклікаў службы хуткай дапамогі абавязаная даць вам рэкамендацыі, у якую дзяржаўную арганізацыю аховы здароўя неабходна звярнуцца за атрыманнем медыцынскай дапамогі.
Акрамя арганізацыі аховы здароўя медыцынская дапамога можа аказвацца таксама пры выездзе брыгады хуткай медыцынскай дапамогі па месцы знаходжання пацыента.
Брыгады хуткай медыцынскай дапамогі падпадзяляюцца на:
Урачэбныя брыгады:
Пры адсутнасці свабодных спецыялізаваных брыгад ХМД любая брыгада ХМД можа быць накіравана на любы выклік брыгады ХМД ў выпадку паступлення тэрміновага або экстранага выкліку брыгады ХМД, за выключэннем выкліку брыгад ХМД да пацыентаў з псіхічнымі расстройствамі (захворваннямі).
Пры неабходнасці далейшага медыцынскага нагляду за станам здароўя пацыента пасля аказання яму ХМД інфармацыя наконт выкліку брыгады ХМД у працоўныя дні на працягу сутак перадаецца ў амбулаторна-паліклінічную дзяржаўную арганізацыю аховы здароўя фельчарам (медыцынскай сястрой) па прыёме выклікаў службы ХМД.
Машыны хуткай медыцынскай дапамогі, у залежнасці ад брыгады, маюць ўсё неабходнае абсталяванне для аказання дапамогі на дашпітальным этапе.
2. Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі
Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі (БХМД) - шматпрофільныя спецыялізаваныя лячэбна-прафілактычныя ўстановы, якія прызначаны для аказання кругласутачнай экстранай стацыянарнай медыцынскай дапамогі насельніцтву пры вострых захворваннях, траўмах, няшчасных выпадках, атручваннях, а таксама пры масавых паражэннях, катастрофах, стыхійных бедствах. Арганізуюцца ў буйных гарадах з насельніцтвам не менш за 250 тыс. жыхароў.
Аказанне медыцынскай дапамогі ў БХМД ажыццяўляецца пацыентам і пацярпелым, якіх дастаўляюць брыгадамі хуткай медыцынскай дапамогі, якіх накіроўваюць амбулаторна-паліклінічнымі і іншымі ўстановамі аховы здароўя, а таксама тым, хто звярнуўся самастойна за экстранай дапамогай непасрэдна ў прыёмна-дыягнастычнае аддзяленне стацыянара.
Праца дыягнастычных падраздзяленняў у БХМД: клініка-дыягнастычнай лабараторыі, эндаскапічнага і рэнтгенаўскага кабінетаў, аддзялення функцыянальнай дыягностыкі (у тым ліку ўльтрагукавой дыягностыкі) арганізуецца кругласутачна.
На базе БСМП могуць функцыянаваць гарадскія (абласныя, рэспубліканскія) цэнтры экстранай спецыялізаванай медыцынскай дапамогі.
У Рэспубліцы Беларусь функцыянуюць:
Гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі Мінска
У 2004 годзе БХМД Мінска атрымала статус галаўной установы Рэспубліканскага цэнтра медыцыны катастроф. Праца ўсіх падраздзяленняў і службаў бальніцы арганізавана з улікам забеспячэння пастаяннай гатоўнасці на выпадак надзвычайных сітуацый і масавага паступлення захварэлых і пацярпелых.
На базе сталічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі арганізаваны:
Брэсцкая гарадская бальніца хуткай медыцынскай дапамогі
Віцебская гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі
Гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі Гродна
Гомельская гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі
Магілёўская гарадская бальніца хуткай медыцынскай дапамогі
Бабруйская гарадская бальніца хуткай медыцынскай дапамогі імя У.В. Марзона
3. Цэнтры аказання экстранай медыцынскай дапамогі
У Рэспубліцы Беларусь зладжана працуе сістэма цэнтраў аказання экстранай медыцынскай дапамогі. У выпадку ўзнікнення экстранай сітуацыі ці неабходнасці ў тэрміновай кансультацыі ажыццяўляецца выезд прафесійнай каманды, у якую ўваходзяць высокакваліфікаваныя ўрачы і спецыялісты, якія працуюць у вядучых медыцынскіх установах краіны. Цэнтры падпадзяляюцца на гарадскія, абласныя і рэспубліканскі.
ДУ «Рэспубліканскі цэнтр арганізацыі медыцынскага рэагавання» забяспечвае спецыялізаваную, неадкладную і кансультатыўную медыцынскую дапамогу арганізацыям аховы здароўя ў надзвычайных сітуацыях і па экстраных паказаннях не толькі ў РБ, але і за яе межамі.
Асноўныя задачы ўстановы:
Выклік спецыялістаў ажыццяўляецца па патрабаванні адміністрацыі адпаведнага стацыянара. У выпадку неабходнасці па рашэнні кансіліуму пацыенты могуць быць пераведзены на больш высокі ўзровень аказання медыцынскай дапамогі (у сталічныя профільныя клінічныя бальніцы і рэспубліканскія навукова-практычныя цэнтры).
Са студзеня 2017 года сумесна з МНС у Беларусі вядзецца актыўная работа па ўкараненні санітарнай авіяцыі.
Што рабіць, калі чалавек побач з вамі атрымаў апёк? Як правільна паводзіць сябе ў гэтай сітуацыі? Як аказаць першую дапамогу? Ці трэба разразаць пухіры, што ўтварыліся пасля апёку? Чым абязболіць рану?
Хімічныя рэчывы, якія змяшчаюць шчолач ці кіслату, часта выкарыстоўваюцца ў побыце. Як аказаць першую дапамогу пры апёках скуры хімічнымі рэчывамі? Самае першае правіла пры аказанні дапамогі пры апёках. Што рабіць, калі хімічнае рэчыва патрапіла на адзенне або ўпрыгажэнні? Ці можна даць абязбольвальваючыя лекі калі чалавек адчувае моцны боль?
Дом асацыюецца з выгодай і бяспекай. Разам з тым, нават дома дапытлівыя і цікаўныя дзеці могуць атрымаць апёкі. Як правільна паводзіць сябе бацькам, калі падобная сітуацыя ўсё ж такі здарылася? Як аказаць першую дапамогу малому ў выпадку апёку і як зрабіць дом бяспечным для маленькага чалавека?
Удар электратокам можа пакінуць глыбокія апёкі і нават скончыцца смяротным зыходам. Каб пазбегнуць сур'ёзных наступстваў, выкарыстоўваючы ў паўсядзённым жыцці электрычнасць і электрапрыборы, вельмі важна не забываць пра тэхніку бяспекі. Але калі нешта пайшло не так, што рабіць? Як аказаць першую дапамогу пры апёках пасля ўдару электрычным токам?
Вуж, мядзянка і гадзюка - змеі, якія насяляюць у Беларусі. Сустрэча з вужакай або мядзянкай можа скончыцца толькі спалохам і непрыемнымі ўражаннямі, яны не атрутныя. Гадзюка ж не так бяскрыўдная і пацярпелыя ад яе ўкусу абавязкова павінны звярнуцца па медыцынскую дапамогу. Як аказаць першую дапамогу чалавеку, якога ўкусіла змяя?
Што рабіць, калі вы занядбалі правіламі бяспечных паводзінаў з жывёламі ці наадварот сцерагліся, але ўкусу не ўдалося пазбегнуць? Як распазнаць жывёлу, якая заражана вірусам шаленства? Рызыка інфікавання вірусам шаленства.
У вясенне-летні перыяд значна павышаецца верагоднасць атрымаць ўкус кляшча. Ставіцца да гэтага варта вельмі сур'ёзна. Менавіта крывасмокі з'яўляюцца пераносчыкамі некаторых інфекцый, небяспечных для жыцця і здароўя чалавека. Як зберагчы сябе і блізкіх ад укусу кляшча? Што рабіць, калі клешч ужо ўкусіў? Схема прышчэпак ад клешчавога энцэфаліту.
Сярод 2500 разнавіднасцяў грыбоў, якія растуць у Еўропе, каля 200 - патэнцыйна атрутныя. Штогод рэгіструецца прыкладна 10 000 выпадкаў атручванняў імі. Як распазнаць прыкметы атручвання грыбамі? Правілы аказання першай медыцынскай дапамогі пры атручванні грыбамі.