by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

Догляд цяжкахворых

Цяжкая хвароба блізкага чалавека змяняе жыццё ўсёй сям'і. Але калі ўсё правільна арганізаваць і памяняць стаўленне да праблемы, якая ўзнікла, хатні догляд цяжкахворых магчымы без эмацыянальнага выгарання і фізічнага знясілення.

Чым дапамогуць бальніцы
сястрынскага догляду

Вялікай дапамогай для сем'яў, якія даглядаюць цяжкахворых сваякоў, з'яўляюцца бальніцы сястрынскага догляду (БСД). Тут пацыенты могуць атрымаць якасны догляд, а іх родныя - сацыяльную перадышку. Хто, на якіх умовах і якую дапамогу можа атрымаць у такіх установах? Колькі гэта каштуе? Ці могуць знаходзіцца ў БСД людзі з дэменцыяй і хваробай Альцгеймера? Ці можна забраніраваць дату шпіталізацыі?

Чым дапаможа Чырвоны Крыж

Вялікі практычны вопыт па аказанні падтрымкі сем'ям з цяжкахворымі сваякамі мае Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа (БТЧК). Як і чым дапамагаюць медыцынскія сёстры міласэрнасці? Хто можа разлічваць на іх дапамогу? Калі гэты догляд ажыццяўляецца на бясплатнай, а калі на платнай аснове? Ці праводзяць медсёстры кансультацыі сваякоў па навыках догляду цяжкахворых? Куды звяртацца па дапамогу?

Чым дапамогуць ТЦСАН

Сем'ям, у якіх ёсць цяжкахворы сваяк, трэба звярнуцца ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (ТЦСАН). Яны прадастаўляюць паслугі сядзелкі па прымальным цэнах, дапамогу сацыяльных работнікаў на даму, сацыяльнае таксі. Тут вам раскажуць, на якія сродкі рэабілітацыі могуць разлічваць цяжкахворыя людзі і якую дапамогу ў іх набыцці аказвае дзяржава.

Як правільна падабраць
падгузнікі для ляжачага хворага

Як вызначыць памер падгузніка? Як зразумець, які з іх лепш падыдзе для падапечнага? Калі і як яго мяняць? Чым дапамогуць гігіенічныя пялёнкі і спецыяльныя мыйныя сродкі?

Як не дапусціць пролежняў

Дзе часцей за ўсё ўзнікаюць пролежні? Як іх распазнаць і прадухіліць? Як выбраць супрацьпролежневы матрац? Колькі ён каштуе? Чым дапамогуць гумавыя падкладныя кругі, мяшэчкі, напоўненыя круглым збожжам, валікі? Што рабіць, калі пролежні ўзніклі?

Гігіена ў ложку

Як памыць ляжачага чалавека ў ложку? Як захаваць пры гэтым этычныя моманты? Што і як падрыхтаваць для купання? Як памыць ногі, галаву? Якія рэчы дапамогуць палегчыць працэдуру купання? Правілы інтымнай гігіены.

Правілы стасункаў з цяжкім хворым

Як паводзіць сябе з цяжкахворымі сваякамі, каб не выгарэць самім і не замучыць падапечнага гіперапекай? Псіхалагічны аспект догляду. Чаму родны чалавек адмаўляецца есці, капрызіць і што рабіць? Як прыняць яго жаданне і волю, нават калі яны непрымальныя для сваякоў?

Рэабілітацыя пасля інфаркту
ў хатніх умовах

Як паводзіць сябе са сваяком, які перанес інфаркт міякарда? Як дапамагчы яму справіцца са страхам? Як адрозніць уяўную трывогу ад рэальнага прыступу? Калі выклікаць хуткую дапамогу? Як прывучыць піць прызначаныя ўрачом таблеткі? Як дапамагчы пазбавіцца ад галоўных фактараў рызыкі - курэння і злоўжывання алкаголем? Што купіць у дом, дзе ёсць чалавек, які перанёс інфаркт? Як змяніць сямейнае меню?

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы