 
					Гарачая лінія
 
						Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25Безвізавае перасоўванне

У 2017 годзе для грамадзян 80 краін свету стала магчымым 5-дзённае бязвізавае знаходжанне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Асноўная ўмова - уезд і выезд грамадзяніна павінен ажыццяўляцца праз Дзяржаўную мяжу «Нацыянальны аэрапорт Мінск».
Выключэнне складаюць асобы, якія маюць дыпламатычныя, службовыя, спецыяльныя і прыраўнаваныя да іх пашпарты.
Не распаўсюджваецца дзеянне Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Об установлении безвизового порядка въезда и выезда иностранных граждан» на асоб, якія прыбылі ў Беларусь авіярэйсамі з Расійскай Федэрацыі або якія маюць намер вылецець у аэрапорты дадзенай краіны. Гэтыя рэйсы з'яўляюцца ўнутранымі, таму на іх не ажыццяўляецца памежны кантроль.
Калі замежны грамадзянін захоча з Беларусі вылецець у Расійскую Федэрацыю, яму, у адпаведнасці з заканадаўствам гэтай краіны, неабходна будзе адкрыць расійскую візу. Пры гэтым вылецець у Расійскую Федэрацыю і вярнуцца назад у рамках бязвізавага рэжыму ўжо не атрымаецца нават грамадзянам, якія маюць расійскую візу.
Адлік пяці дзён пачынаецца з даты, калі ў пашпарце замежнага грамадзяніна і яго міграцыйнай карце праставіць адзнаку аб уездзе. Адпаведна пры выездзе з Беларусі ставіцца адзнака пра ўбыццё з абавязковай праверкай тэрміну знаходжання.
Грамадзянам, якія скарысталіся 5-дзённым бязвізавым рэжымам, не трэба рэгістравацца ў органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
Колькасць наведванняў Беларусі ў рамках 5-дзённага бязвізавага рэжыму не абмежавана.
Спіс дакументаў, неабходных для бязвізавага 5-дзённага ўезду на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь:
Калі замежны грамадзянін наўмысна прабыў без візы ў Беларусі больш за 5 дзён, ён будзе прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па арт.23.55 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.
 Пакаранні, прадугледжаныя гэтым артыкулам: 
Калі ж замежны грамадзянін не змог пакінуць Беларусь праз 5 дазволеных дзён з-за хваробы, стыхійнага бедства або іншых абставін непераадольнай сілы, ён асабіста або яго прадстаўнік у абавязковым парадку павінны звярнуцца ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі органа ўнутраных спраў па месцы знаходжання. У дадзеным падраздзяленні неабходна будзе напісаць заяву аб выдачы візы для ўезду ў Рэспубліку Беларусь. Калі пытанне аб падаўжэнні тэрміну знаходжання будзе вырашана станоўча і замежнаму грамадзяніну будзе адкрыта выязная віза, па ёй можна пакінуць Беларусь не толькі праз Нацыянальны аэрапорт Мінск, але і праз любы іншы пункт пропуску.
 Пералік дзяржаў, у дачыненні да грамадзян якіх устаноўлены бязвізавы парадак уезду і выезду 
 
| № п/п | Краіна | № п/п | Краіна | № п/п | Краіна | 
| 1. | Аўстралія | 28. | Ірландыя | 55. | Султанат Аман | 
| 2. | Аўстрыйская Рэспубліка | 29. | Рэспубліка Ісландыя | 56. | Рэспубліка Панама | 
| 3. | Рэспубліка Албанія | 30. | Каралеўства Іспанія | 57. | Рэспубліка Перу | 
| 4. | Княства Андора | 31. | Італьянская Рэспубліка | 58. | Рэспубліка Польшча | 
| 5. | Антыгуа і Барбуда | 32. | Канада | 59. | Партугальская Рэспубліка | 
| 6. | Аргентынская Рэспубліка | 33. | Рэспубліка Кіпр | 60. | Румынія | 
| 7. | Барбадас | 34. | Кітайская Народная Рэспубліка | 61. | Незалежная дзяржава Самоа | 
| 8. | Каралеўства Бахрэйн | 35. | Рэспубліка Карэя | 62. | Рэспубліка Сан-Марына | 
| 9. | Каралеўства Бельгія | 36. | Дзяржава Кувейт | 63. | Каралеўства Саудаўская Аравія | 
| 10. | Рэспубліка Балгарыя | 37. | Латвійская Рэспубліка | 64. | Рэспубліка Сейшэлы | 
| 11. | Боснія і Герцагавіна | 38. | Ліванская Рэспубліка | 65. | Сэнт-Вінсэнт і Грэнадзіны | 
| 12. | Федэратыўная Рэспубліка Бразілія | 39. | Літоўская Рэспубліка | 66. | Рэспубліка Сінгапур | 
| 13. | Рэспубліка Вануату | 40. | Княства Ліхтэнштэйн | 67. | Славацкая Рэспубліка | 
| 14. | Дзяржава-горад Ватыкан | 41. | Вялікае Герцагства Люксембург | 68. | Рэспубліка Славенія | 
| 15. | Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі | 42. | Макаа (Аамынь) | 69. | Злучаныя Штаты Амерыкі | 
| 16. | Венгрыя | 43. | Рэспубліка Македонія | 70. | Усходняя Рэспубліка Уругвай | 
| 17. | Сацыялістычная Рэспубліка В'етнам | 44. | Малайзія | 71. | Фінляндская Рэспубліка | 
| 18. | Рэспубліка Гаіці | 45. | Рэспубліка Мальта | 72. | Французская Рэспубліка | 
| 19. | Ісламская Рэспубліка Гамбія | 46. | Мальтыйскі Ордэн | 73. | Рэспубліка Харватыя | 
| 20. | Федэратыўная Рэспубліка | 47. | Мексіканскія Злучаныя Штаты | 74. | Чэшская Рэспубліка | 
| 21. | Рэспубліка Гандурас | 48. | Фэдэратыўныя Штаты Мікранэзіі | 75. | Рэспубліка Чылі | 
| 22. | Ганконг (Сянган) | 49. | Княства Манака | 76. | Швейцарская Канфедэрацыя | 
| 23. | Грэчаская Рэспубліка | 50. | Рэспубліка Намібія | 77. | Каралеўства Швецыя | 
| 24. | Каралеўства Данія | 51. | Каралеўства Нідэрландаў | 78. | Рэспубліка Эль-Сальвадор | 
| 25. | Садружнасць Дамінікі | 52. | Рэспубліка Нікарагуа | 79. | Эстонская Рэспубліка | 
| 26. | Рэспубліка Індыя | 53. | Новая Зеландыя | 80. | Японія | 
| 27. | Рэспубліка Інданезія | 54. | Каралеўства Нарвегія | 
 | 
 | 
Звярніце ўвагу, што для грамадзян В'етнама, Гаіці, Гандураса, Індыі, Кітая, Лівана, Намібіі, Самоа у дадатак да неабходнага пакета дакументаў абавязкова трэба мець у пашпарце (ці дакуменце, які замяняе яго, і дае права выезду за мяжу) шматразовую візу для ўезду ў дзяржавы ЕС і Шэнгенскай зоны з адзнакай аб уездзе на іх тэрыторыю, а таксама авіябілеты з пацвярджэннем у іх вылету з Нацыянальнага аэрапорта Мінск на працягу 5 дзён з даты ўезду.