by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

Дагавор медыцынскага страхавання, страхавы поліс або страхавая картка ўваходзяць у пакет дакументаў, неабходных для атрымання беларускай візы. Страхоўку трэба будзе паказаць і супрацоўніку памежнай службы пры ўездзе ў Беларусь.

Каб знаходжанне ў Беларусі было для вас камфортнае, паклапаціцеся аб страхавым полісе загадзя. Гэта ж ваша гарантыя абароны ад непрадбачаных выпадкаў.

Страхоўку можна набыць у беларускіх арганізацыях - РУП «Белдзяржстрах» і «Белэксімгарант» у пунктах пропуску праз дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь (у міжнародных аэрапортах, памежных пунктах) па прыбыцці ў краіну.

Акрамя таго, дазваляецца заключыць дагавор медыцынскага страхавання з замежнымі кампаніямі. Пры гэтым дзеянне дагавора замежнай страхавой арганізацыі павінна распаўсюджвацца на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь. 

У страхавым дакуменце павінны быць прапісаныя наступныя звесткі:

  • найменне замежнай страхавой арганізацыі;
  • месца яе знаходжання;
  • кантактныя тэлефоны арганізацыі або міжнароднага асістанса;
  • тэрмін дзеяння дагавора страхавання;
  • прозвішча, імя, імя па бацьку (пры яго наяўнасці) замежнага грамадзяніна, які прыбываў у Беларусь на лячэнне.

Пры гэтым страхавы поліс можа мець від электроннага дакумента.

Звяртаем увагу, што заключыць дагавор абавязковага медыцынскага страхавання на карысць замежнага грамадзяніна могуць прадстаўнікі запрашаючага боку - юрыдычныя асобы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, а таксама замежныя грамадзяне, якія законна знаходзяцца на беларускай тэрыторыі.

Медыцынская страхоўка абавязаная быць сапраўднай на працягу ўсяго перыяду знаходжання або часовага пражывання замежнага грамадзяніна ў краіне. Мінімальная страхавая сума дагавора – 10 000 еўра.

Страхавы ўзнос аплачваецца аднаразова ў беларускіх рублях, расійскіх рублях ці ў іншай валюце, што свабодна канверсуецца.

Памер страхавога ўзносу па абавязковым медыцынскім страхаванні залежыць ад тэрміну страхавання і разлічваецца ў еўра. З 1 ліпеня 2014 года ён складае:

Тэрмін страхавання, сутак

Страхавы ўзнос, еўра

1-2

2

3-4

4

5-6

6

7-8

8

9-10

10

11-12

13

13-14

15

15-16

17

17-18

18

19-20

20

21-22

22

23-24

24

25-26

26

27-29

29

30-31

31

32-35

34

36-39

38

40-43

41

44-46

44

47-49

46

50-52

49

53-58

54

59-60

55

61-70

63

71-89

76

90-110

89

111-120

95

121-150

110

151-165

117

166-180

123

181-210

134

211-240

144

241-270

152

271-365

170

Абавязковаму медыцынскаму страхаванню пры ўездзе ў Беларусь не падлягаюць наступныя катэгорыі асоб:

  • грамадзяне дзяржаў, з якімі дзейнічаюць міжнародныя дамовы, што рэгулююць пытанні аказання бясплатнай хуткай медыцынскай дапамогі (грамадзяне Расійскай Федэрацыі);
  • грамадзяне дзяржаў, якія з'яўляюцца ўдзельнікамі Садружнасці Незалежных Дзяржаў, якім хуткая медыцынская дапамога аказваецца бясплатна ў адпаведнасці з пагадненнем, падпісаным 27 сакавіка 1997 года (грамадзяне Арменіі, Казахстана, Кіргізіі, Малдовы, Таджыкістана, Узбекістана, Украіны);
  • грамадзяне Туркменістана.

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы