Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25Паслядыпломная падрыхтоўка
За апошнія тры гады значна пашырылася сетка ўстаноў адукацыі, якія ажыццяўляюць перападрыхтоўку, павышэнне кваліфікацыі і стажыроўку кадраў для сістэмы аховы здароўя. Створаны факультэты павышэння кваліфікацыі ва ўсіх медыцынскіх універсітэтах Рэспублікі Беларусь.
Адукацыйныя праграмы перападрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі, стажыроўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў рэалізуюцца ва ўстановах адукацыі (медыцынскіх універсітэтах, медыцынскіх каледжах, Баранавіцкім цэнтры павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў):
Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт
У цяперашні час чатырнаццаці арганізацыям аховы здароўя ў адпаведнасці з заканадаўствам прадастаўлена права рэалізацыі адукацыйных праграм павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў:
Распрацаваны і зацверджаны адукацыйныя стандарты і тыпавыя навучальныя планы па:
83 спецыяльнасцях перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, якія маюць вышэйшую адукацыю;
11 спецыяльнасцях перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, якія маюць сярэднюю спецыяльную адукацыю (профіль адукацыі «Ахова здароўя»);
1 спецыяльнасці перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, якія маюць сярэднюю спецыяльную адукацыю (профіль адукацыі «Службы бяспекі», напрамак адукацыі «Ваенная справа», група спецыяльнасцяў «Упраўленне падраздзяленнямі і забеспячэнне іх дзейнасці»).
1-81 02 01 «Акушэрства і гінекалогія», прысвойваная кваліфікацыя – «Урач-акушэр-гінеколаг»;
1-81 02 02 «Алергалогія і імуналогія», прысвойваная кваліфікацыя – «Урач-алерголаг-імунолаг»;
1-81 02 03 «Анестэзіялогія і рэаніматалогія», прысвойваная кваліфікацыя – «Урач-анестэзіёлаг-рэаніматолаг»;
1-81 02 04 «Бактэрыялогія», прысвойваная кваліфікацыя – «Урач-бактэрыёлаг»;
1-81 02 05 «Валеалогія», прысвойваная кваліфікацыя – «Урач-валеолаг»;
1-81 02 06 «Вірусалогія», прысвойваная кваліфікацыя – «Урач-вірусолаг»;
1-81 02 07 «Гастраэнтэралогія», прысвойваная кваліфікацыя – «Урач-гастраэнтэролаг»;
1-81 02 08 «Гематалогія», прысвойваная кваліфікацыя – «Урач-гематолаг»;
1-81 02 09 «Генетыка», прысвойваная кваліфікацыя – «Урач-генетык»;
1-81 02 10 «Герыятрыя», прысвойваная кваліфікацыя – «Урач-герыятр»;
1-81 02 11 «Агульная гігіена», прысвойваная кваліфікацыя – «Урач-гігіеніст»;
1-81 02 12 «Дэрматавенералогія», прысвойваная кваліфікацыя – «Урач-дэрматавенеролаг»;
1-81 02 13 «Дзіцячая хірургія», прысвойваная кваліфікацыя – «Урач-дзіцячы хірург»;
1-81 02 14 «Дыеталогія», прысвойваная кваліфікацыя – «Урач-дыетолаг»;
1-81 02 15 «Інфекцыйныя хваробы», прысвойваная кваліфікацыя – «Урач-інфекцыяніст»;
1-81 02 16 «Кардыялогія», прысвойваная кваліфікацыя – «Урач-кардыёлаг»;
1-81 02 17 «Касметалогія», прысвойваная кваліфікацыя – «Урач-касметолаг»;
1-81 02 18 «Санітарна-гігіенічныя лабараторныя даследаванні», прысвойваная кваліфікацыя – «Урач-лабарант»;
1-81 02 19 «Клінічная лабараторная дыягностыка», прысвойваная кваліфікацыя – «Урач лабараторнай дыягностыкі»;
1-81 02 20 «Лячэбная фізкультура», прысвойваная кваліфікацыя – «Урач па лячэбнай фізкультуры»;
1-81 02 21 «Неўралогія», прысвойваная кваліфікацыя – «Урач-неўролаг»;
1-81 02 22 «Нейрахірургія», прысвойваная кваліфікацыя – «Урач-нейрахірург»;
1-81 02 23 «Нефралогія», прысвойваная кваліфікацыя – «Урач-нефролаг»;
1-81 02 24 «Сасудзістая хірургія», прысвойваная кваліфікацыя – «Урач-ангіёхірург»;
1-81 02 25 «Анкалогія», прысвойваная кваліфікацыя – «Урач-анколаг»;
1-81 02 26 «Атарыналарынгалогія», прысвойваная кваліфікацыя – «Урач-атарыналарынголаг»;
1-81 02 27 «Афтальмалогія», прысвойваная кваліфікацыя – «Урач-афтальмолаг»;
1-81 02 28 «Паразіталогія», прысвойваная кваліфікацыя – «Урач-паразітолаг»;
1-81 02 29 «Паталагічная анатомія», прысвойваная кваліфікацыя – «Урач-патолагаанатам»;
1-81 02 30 «Педыятрыя», прысвойваная кваліфікацыя – «Урач-педыятр»;
1-81 02 31 «Неанаталогія», прысвойваная кваліфікацыя – «Урач-педыятр-неанатолаг»;
1-81 02 32 «Практалогія», прысвойваная кваліфікацыя – «Урач-практолаг»;
1-81 02 33 «Прафпаталогія», прысвойваная кваліфікацыя – «Урач-прафпатолаг»;
1-81 02 34 «Псіхіятрыя і наркалогія», прысвойваная кваліфікацыя – «Урач-псіхіятр-нарколаг, урач-псіхолаг»;
1-81 02 36 «Псіхатэрапія», прысвойваная кваліфікацыя – «Урач-псіхатэрапеўт, урач-псіхолаг»;
1-81 02 37 «Пульманалогія», прысвойваная кваліфікацыя – «Урач-пульманолаг»;
1-81 02 38 «Радыялогія», прысвойваная кваліфікацыя – «Урач-радыёлаг»;
1-81 02 39 «Рэабіліталогія», прысвойваная кваліфікацыя – «Урач-рэабілітолаг»;
1-81 02 40 «Медыка-сацыяльная экспертыза», прысвойваная кваліфікацыя – «Урач-эксперт»;
1-81 02 41 «Рэўматалогія», прысвойваная кваліфікацыя – «Урач-рэўматолаг»;
1-81 02 42 «Прамянёвая дыягностыка», прысвойваная кваліфікацыя – «Урач прамянёвай дыягностыкі»;
1-81 02 43 «Рэфлексатэрапія», прысвойваная кваліфікацыя – «Урач-рэфлексатэрапеўт»;
1-81 02 44 «Сексалогія», прысвойваная кваліфікацыя – «Урач-сэксолаг»;
1-81 02 45 «Кардыяхірургія», прысвойваная кваліфікацыя – «Урач-кардыяхірург»;
1-81 02 46 «Хуткая медыцынская дапамога», прысвойваная кваліфікацыя – «Урач хуткай медыцынскай дапамогі»;
1-81 02 47 «Спартыўная медыцына», прысвойваная кваліфікацыя – «Урач спартовай медыцыны»;
1-81 02 48 «Стаматалогія», прысвойваная кваліфікацыя – «Урач-стаматолаг»;
1-81 02 49 «Камбустыялогія», прысвойваная кваліфікацыя – «Урач-камбустыёлаг-хірург»;
1-81 02 50 «Стаматалогія тэрапеўтычная», прысвойваная кваліфікацыя – «Урач-стаматолаг-тэрапеўт»;
1-81 02 51 «Стаматалогія хірургічная», прысвойваная кваліфікацыя – «Урач-стаматолаг-хірург»;
1-81 02 52 «Стаматалогія дзіцячая», прысвойваная кваліфікацыя – «Урач-стаматолаг дзіцячы»;
1-81 02 53 «Артадонція», прысвойваная кваліфікацыя – «Урач-стаматолаг-артадонт»;
1-81 02 54 «Стаматалогія артапедычная», прысвойваная кваліфікацыя – «Урач-стаматолаг-артапед»;
1-81 02 55 «Тэрапія», прысвойваная кваліфікацыя – «Урач-тэрапеўт»;
1-81 02 56 «Таксікалогія», прысвойваная кваліфікацыя – «Урач-таксіколаг»;
1-81 02 57 «Таракальная хірургія», прысвойваная кваліфікацыя – «Урач-таракальны хірург»;
1-81 02 58 «Траўматалогія і артапедыя», прысвойваная кваліфікацыя – «Урач-траўматолаг-артапед»;
1-81 02 59 «Трансфузіялогія», прысвойваная кваліфікацыя – «Урач-трансфузіёлаг»;
1-81 02 60 «Ультрагукавая дыягностыка», прысвойваная кваліфікацыя – «Урач ультрагукавой дыягностыкі»;
1-81 02 61 «Уралогія», прысвойваная кваліфікацыя – «Урач-уролаг»;
1-81 02 62 «Фізіятэрапія», прысвойваная кваліфікацыя – «Урач-фізіятэрапеўт»;
1-81 02 63 «Фтызіятрыя», прысвойваная кваліфікацыя – «Урач-фтызіятр»;
1-81 02 64 «Функцыянальная дыягностыка», прысвойваная кваліфікацыя – «Урач функцыянальнай дыягностыкі»;
1-81 02 65 «Хірургія», прысвойваная кваліфікацыя – «Урач-хірург»;
1-81 02 66 «Сківічна-тварная хірургія», прысвойваная кваліфікацыя – «Урач-сківічна-тварнай хірург»;
1-81 02 67 «Эндакрыналогія», прысвойваная кваліфікацыя – «Урач-эндакрынолаг»;
1-81 02 68 «Эндаскапія», прысвойваная кваліфікацыя – «Урач-эндаскапіст»;
1-81 02 69 «Эпідэміялогія», прысвойваная кваліфікацыя – «Урач-эпідэміёлаг»;
1-81 02 70 «Фармацыя», прысвойваная кваліфікацыя – «Правізор»;
1-81 02 71 «Фармацэўтычныя тэхналогіі», прысвойваная кваліфікацыя – «Правізор-тэхнолаг»;
1-81 02 72 «Фармацэўтычная хімія і фармакагнозія», прысвойваная кваліфікацыя – «Правізор-аналітык»;
1-81 02 73 «Арганізацыя аховы здароўя», прысвойваная кваліфікацыя – «Урач-арганізатар аховы здароўя»;
1-81 02 74 «Кіраванне і эканоміка ў фармацыі», прысвойваная кваліфікацыя – «Правізор-арганізатар»;
1-81 02 75 «Анкахірургія», прысвойваная кваліфікацыя – «Правізор-анколаг-хірург»;
1-81 02 76 «Рэнтгена-эндаваскулярная хірургія», прысвойваная кваліфікацыя – «Урач-рэнтгена-эндаваскулярны хірург»;
1-81 02 77 «Транспланталогія», прысвойваная кваліфікацыя – «Урач-трансплантолаг»;
1-81 02 78 «Агульная медычная практыка», прысвойваная кваліфікацыя – «Урач агульнай урачэбнай практыкі»;
1-81 02 79 «Медыцынская псіхалогія», прысвойваная кваліфікацыя – «Медыцынскі псіхолаг»;
1-81 02 80 «Радыяцыйная медыцына», прысвойваная кваліфікацыя – «Урач па радыяцыйнай медыцыне»;
1-81 02 81 «Радыяцыйная гігіена», прысвойваная кваліфікацыя – «Урач па радыяцыйнай гігіене»;
1-81 02 82 «Клиническая фармакология», прысвойваная кваліфікацыя – «Клінічная фармакалогія»;
1-81 02 83 «Мануальная тэрапія», прысвойваная кваліфікацыя – «Урач мануальнай тэрапіі»;
1-81 02 84 «Пластычная хірургія», прысвойваная кваліфікацыя – «Урач пластычны хірург».
2-81 04 01 «Валеалогія», прысвойваная кваліфікацыя – «Інструктар-валеолаг»;
2-81 04 02 «Анестэзіялогія», прысвойваная кваліфікацыя – «Медыцынская сястра-анестэзіст»;
2-81 04 03 «Дыеталогія», прысвойваная кваліфікацыя – «Медыцынская сястра па дыеталогіі»;
2-81 04 04 «Хірургія», прысвойваная кваліфікацыя – «Медыцынская сястра аперацыйная»;
2-81 04 05 «Рэнтгеналогія», прысвойваная кваліфікацыя – «Рэнтгеналабарант»;
2-81 04 06 «Фізіятэрапія», прысвойваная кваліфікацыя – «Медыцынская сястра па фізіятэрапіі»;
2-81 04 07 «Лячэбны масаж», прысвойваная кваліфікацыя – «Масажыст»;
2-81 04 08 «Касметалогія», прысвойваная кваліфікацыя – «Медыцынская сястра касметалагічнага кабінета (салона)»;
2-81 04 09 «Лячэбная фізкультура», прысвойваная кваліфікацыя – «Інструктар лячэбнай фізкультуры»;
2-81 04 10 «Функцыянальная дыягностыка», прысвойваная кваліфікацыя – «Медыцынская сястра па функцыянальнай дыягностыцы»;
2-81 04 11 «Амбулаторна-паліклінічная дапамога», прысвойваная кваліфікацыя – «Памочнік лекара па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе».
На ваенна-медыцынскім факультэце 2-95 01 71 «Медыцынскае забеспячэнне воінскай дзейнасці», прысвойваная кваліфікацыя – «Ваенны фельчар».
Тэрмін атрымання адукацыі па спецыяльнасцях перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, якія маюць вышэйшую адукацыю, складае:
у вочнай форме атрымання адукацыі - 3 месяцы па фармацэўтычным спецыяльнасцях, 4 месяцы па медыцынскіх спецыяльнасцях, 5 месяцаў па спецыяльнасці «Медыцынская псіхалогія»;
у завочнай форме атрымання адукацыі - 1 год па спецыяльнасці «Арганізацыя аховы здароўя», 1 год 8 месяцаў па спецыяльнасці «Медыцынская псіхалогія», 4 месяцы па спецыяльнасці «Кіраванне і эканоміка ў фармацыі».
Працягласць адукацыйных праграм перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, якія маюць сярэднюю спецыяльную адукацыю складае 3 месяцы, па спецыяльнасці «рэнтгенолагі» - 4 месяцы.
Тэрмін атрымання адукацыі пры засваенні адукацыйных праграм павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, якія маюць вышэйшую адукацыю, складае ад 0,25 да 1 месяца (ад 40 - да 160 гадзін).
Павышэнне кваліфікацыі кіруючых працаўнікоў і спецыялістаў, якія маюць сярэднюю спецыяльную адукацыю, ажыццяўляецца па 168 адукацыйным праграмам у вочнай (дзённай) форме атрымання адукацыі і складае ад 1 да 2 тыдняў (40 і 80 гадзін адпаведна).