by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

Падрыхтоўка да ВНУ

Факультэты даўніверсітэцкай падрыхтоўкі, падрыхтоўчыя аддзяленні, падрыхтоўчыя курсы функцыянуюць ва ўсіх медыцынскіх універсітэтах Рэспублікі Беларусь.

Парадак арганізацыі факультэтаў даўніверсітэцкай падрыхтоўкі, у тым ліку і медыцынскіх універсітэтаў, вызначаны Палажэннем аб факультэце даўніверсітэцкай падрыхтоўкі, падрыхтоўчым аддзяленні, падрыхтоўчых курсах, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 ліпеня 2011 года № 980.

На факультэтах даўніверсітэцкай падрыхтоўкі, падрыхтоўчых аддзяленнях, падрыхтоўчых курсах медыцынскіх універсітэтаў рэалізуюцца адукацыйныя праграмы, накіраваныя на вывучэнне асобных навучальных прадметаў, неабходных для паступлення ў медыцынскія універсітэты.

На факультэты даўніверсітэцкай падрыхтоўкі, падрыхтоўчыя аддзяленні, падрыхтоўчыя курсы медыцынскіх універсітэтаў прымаюцца асобы, якія маюць агульную сярэднюю адукацыю, прафесійна-тэхнічную адукацыю або сярэднюю спецыяльную адукацыю.

На факультэты даўніверсітэцкай падрыхтоўкі, падрыхтоўчыя аддзяленні, падрыхтоўчыя курсы медыцынскіх універсітэтаў прымаюцца:

  • грамадзяне Рэспублікі Беларусь;

  • замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь;

  • замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якім прадастаўлены статус бежанца або прыстанішча ў Рэспубліцы Беларусь;

  • асобы беларускай нацыянальнасці, якія з'яўляюцца грамадзянамі замежных дзяржаў або асобамі без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі замежных дзяржаў;

  • грамадзяне Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Казахстан, Кыргызскай Рэспублікі, Рэспублікі Таджыкістан.

Асобы, якія паступаюць на факультэты даўніверсітэцкай падрыхтоўкі, падрыхтоўчыя аддзяленні, падрыхтоўчыя курсы медыцынскіх універсітэтаў, падаюць у прыёмную камісію наступныя дакументы:

  • заяву аб прыёме на навучанне па ўстаноўленай форме;

  • арыгіналы дакумента аб адукацыі і дадатку да яго;

  • арыгіналы сертыфікатаў цэнтралізаванага тэсціравання і (або) цэнтралізаванага экзамену, праведзеных у Рэспубліцы Беларусь у год прыёму або ў годзе, які папярэднічае году прыёму;

  • даведку аб выніках здачы ўступных іспытаў (для асоб, якія здавалі ўступныя іспыты ва ўстановах адукацыі і не прайшлі па конкурсе ў год прыёму);

  • медыцынскую даведку аб стане здароўя па форме, устаноўленай Міністэрствам аховы здароўя, выдадзеную дзяржаўнай установай аховы здароўя па месцы іх жыхарства (месцу знаходжання) або па месцы працы (службы);

  • дакументы, якія пацвярджаюць права слухача на льготы;

  • 6 фатаграфій памерам 3 x 4 см – колькасць, від і памер фатаграфій устанаўліваюцца ў парадку прыёму на факультэт давузаўскай падрыхтоўкі, падрыхтоўчае аддзяленне, падрыхтоўчыя курсы медыцынскага універсітэта;

  • дакумент, які сведчыць асобу;

  • рэкамендацыі воінскіх часцей, органаў пагранічнай службы для навучання ва ўстановах адукацыі (для асоб з ліку грамадзян, якія прайшлі тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве і паступаюць у год звальнення або ў год, што ідзе за годам звальнення з тэрміновай ваеннай службы, службы ў рэзерве, у запас).

Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, паступаючыя на факультэты даўніверсітэцкай падрыхтоўкі, падрыхтоўчыя аддзяленні медыцынскіх універсітэтаў, падаюць у прыёмную камісію наступныя дакументы:

  • заяву аб прыёме на навучанне па ўстаноўленай форме;

  • пасведчанне (дакумент) аб адукацыі з указаннем вывучаных прадметаў і атрыманых па іх на іспытах адзнак (балаў);

  • заключэнне ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі, выдадзенае тэрытарыяльнай арганізацыяй аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (пасля праходжання абавязковага медыцынскага абследавання па накіраванні ўстановы адукацыі);

  • медыцынскае заключэнне аб стане здароўя і сертыфікат аб адсутнасці ВІЧ-інфекцыі, выдадзеныя афіцыйным органам аховы здароўя краіны, з якой прыбыў кандыдат на вучобу;

  • копію пасведчання аб нараджэнні, завераную ва ўстаноўленым парадку;

  • 6 фатаграфій памерам 3 x 4 см.

Да пералічаных дакументаў, выкананых на замежнай мове, адначасова прыкладаецца іх пераклад на беларускую ці рускую мову, засведчаны ў натарыяльным парадку.

Асобы, якія не маюць сертыфікатаў цэнтралізаванага тэсціравання, цэнтралізаванага экзамену або даведкі аб выніках здачы ўступных іспытаў, праходзяць уступныя іспыты ў медыцынскім універсітэце ў адпаведнасці з парадкам прыёму слухачоў на факультэт давузаўскай падрыхтоўкі, падрыхтоўчае аддзяленне.

Залічэнне на факультэт давузаўскай падрыхтоўкі, падрыхтоўчае аддзяленне ажыццяўляецца па конкурсе. Конкурс можа праводзіцца на аснове агульнай сумы балаў, падлічанай па выніках здачы ўступных іспытаў, і сярэдняга бала дакумента аб адукацыі, які вызначаецца па дзесяцібальнай шкале (з дакладнасцю да дзесятых доляў адзінкі).

Па-за конкурсам залічваюцца дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асобы з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.

Пераважнае права на залічэнне пры аднолькавай суме балаў у парадку пералічэння маюць:

  • дзеці-інваліды ва ўзросце да васемнаццаці гадоў, інваліды I, II ці III групы;

  • асобы, якія з'яўляюцца членамі сем'яў асоб, пералічаных у падпунктах 3.2, 3.4 і 3.7 пункта 3, пункце 10 і падпунктах 12.2 і 12.3 пункта 12 артыкула 3 Закона Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 года № 239-З «Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, для асобных катэгорый грамадзян»;

  • асобы, указаныя ў пункце 7 артыкула 18 Закона Рэспублікі Беларусь ад 6 студзеня 2009 года № 9-З «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый»;

  • асобы, указаныя ў пунктах 1 артыкулаў 13, 21 - 23 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый»;

  • асобы з сем'яў, у якіх выхоўваюцца трое і больш непаўналетніх дзяцей.

Залічэнне слухачоў на факультэт давузаўскай падрыхтоўкі, падрыхтоўчае аддзяленне, падрыхтоўчыя курсы на платнай аснове ажыццяўляецца на падставе заключанага ва ўстаноўленым парадку дагавора аб платных паслугах у сферы адукацыі.

З падрабязнай інфармацыяй пра факультэты даўніверсітэцкай падрыхтоўкі, падрыхтоўчых аддзяленнях, падрыхтоўчых курсах, формах навучання, правілах прыёму, арганізацыі навучальнага працэсу, кошту навучання можна азнаёміцца на сайтах устаноў адукацыі:

Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт
Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы