Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25Субардынатура
Субардынатура як форма індывідуальнай прафілізацыі вышэйшай медыцынскай адукацыі ўводзіцца ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі вышэйшай адукацыі і тыпавымі навучальнымі планамі на 6 курсе па спецыяльнасцях 1-79 01 01 «Лячэбная справа», 1-79 01 02 «Педыятрыя», 1-79 01 0 «Медыка-прафілактычная справа» і на 5 курсе па спецыяльнасці 1-79 01 04 «Медыка-дыягнастычная справа».
Пералік профіляў субардынатуры
Спецыяльнасць |
Профіль субардынатуры |
1-79 01 01 «Лячэбная справа» |
Акушэрства і гінекалогія |
Анестэзіялогія і рэаніматалогія |
|
Агульная медычная практыка |
|
Тэрапія |
|
Хірургія |
|
1-79 01 02 «Педыятрыя» |
Анестэзіялогія, рэаніматалогія (дзіцячая) і неанаталогія |
Дзіцячая хірургія |
|
Педыятрыя |
|
1-79 01 03 «Медыка-прафілактычная справа» |
Гігіена і эпідэміялогія |
Лабараторныя даследаванні |
|
Клінічная (шпітальная) эпідэміялогія |
|
1-79 01 04 «Медыка-дыягнастычная справа» |
Клінічная лабараторная дыягностыка |
Інструментальная дыягностыка |
Фарміраванне вучэбных груп па профілях субардынатуры праводзіцца ў адпаведнасці з загадам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад от 12.06.2023 г. № 879 на падставе патрэбнасці арганізацый аховы здароўя Рэспублікі Беларусь у кадрах адпаведных спецыяльнасцей і кваліфікацый.
Колькасць месцаў па профілях субардынатуры вызначаецца Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і штогод да 20 чэрвеня даводзіцца да ведама медыцынскіх універсітэтаў.
Размеркаванне студэнтаў у навучальныя групы па профілях субардынатуры ажыццяўляецца камісіямі медыцынскіх універсітэтаў штогод да 1 ліпеня на падставе заявы на імя рэктара з указаннем выбранага профілю субардынатуры, формы навучання, месца рэгістрацыі, а таксама копій дакументаў, якія пацвярджаюць удзел у навукова-даследчай працы, працу па аказанні медыцынскай дапамогі пацыентам, удзел у грамадскім жыцці ўніверсітэта, актыўную жыццёвую пазіцыю і інш.
Профіль субардынатуры ўлічваецца пры размеркаванні выпускніка і накіраванні ў інтэрнатуру па адпаведнай спецыяльнасці.