by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

Медыцынская акрэдытацыя

Прававыя падставы правядзення медыцынскай акрэдытацыі ўстаноўлены артыкулам 121 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 чэрвеня 1993 г. № 2435-XII «Аб ахове здароўя».

Медыцынская акрэдытацыя ажыццяўляецца ў адпаведнасці з парадкам правядзення медыцынскай акрэдытацыі арганізацый аховы здароўя, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 13 мая 2021 г. № 269, і рэгламентам названай адміністрацыйнай працэдуры, зацверджанай пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 29 красавіка 2022 г.

У пералік арганізацый аховы здароўя, якія падлягаюць медыцынскай акрэдытацыі, зацверджаны пастановай нумар 269, уключаны 464 дзяржаўныя арганізацыі аховы здароўя.

Нарматыўныя прававыя акты, якія рэгулююць пытанне правядзення медыцынскай акрэдытацыі:

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 чэрвеня 2021 г. № 240 «Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца ў дачыненні да суб'ектаў гаспадарання»;

Закон Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 г. №433-З «Аб асновах адміністрацыйных працэдур»;

Закон Рэспублікі Беларусь ад 18 чэрвеня 1993 г. № 2435-XII «Аб ахове здароўя»;

Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2021 г. № 548 «Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца ў дачыненні да суб'ектаў гаспадарання»;

Пастанова Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 22 снежня 2023 г. № 209 «Аб устанаўленні базавых і нацыянальных крытэрыяў медыцынскай акрэдытацыі»;

Пастанова Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 29 красавіка 2022 г. № 40 «Аб зацвярджэнні рэгламентаў адміністрацыйных працэдур у галіне аховы здароўя»;

Загад Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 25 студзеня 2024 г. №123 «Аб ацэнцы адпаведнасці базавым крытэрам медыцынскай акрэдытацыі»;

Загад Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 25 студзеня 2024 г. №126 «Аб устанаўленні пераліку агульных патрабаванняў і правядзенні ацэнкі адпаведнасці».

Парадак ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры "Атрыманне пасведчання аб адпаведнасці дзяржаўнай арганізацыі базавым крытэрам медыцынскай акрэдытацыі, унясенне ў яго змяненняў"

Орган, упаўнаважаны на ажыццяўленне адміністрацыйнай працэдуры

ДУ «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр медыцынскіх тэхналогій, інфарматызацыі, кіравання і эканомікі аховы здароўя»

Дакументы, якія прадстаўляюцца зацікаўленай асобай для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры

заява;

звесткі аб медыцынскай тэхніцы, якая выкарыстоўваецца па форме, якая ўстанаўліваецца Міністэрствам аховы здароўя;

копія штатнага раскладу;

звесткі аб паказчыках укамплектаванасці спецыялістамі з вышэйшай і сярэдняй медыцынскай адукацыяй па форме, якая ўстанаўліваецца Міністэрствам аховы здароўя;

справаздача аб выніках самаакрэдытацыі ў адвольнай форме

Падача дакументаў

На папяровым носьбіце згодна з графікам правядзення самаакрэдытацыі і звароту дзяржаўных арганізацый аховы здароўя за атрыманнем пасведчання аб адпаведнасці базавым крытэрам медыцынскай акрэдытацыі, зацверджаным загадам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 25 студзеня 2024 г. № 123 «Аб ацэнцы адпаведнасці медыцынскай акрэдытацыі» графік)

Тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры

3 месяца

Срок действия документов, выдаваемых при осуществлении административной процедуры

адзін год;

тры гады;

пяць гадоў

Памер платы, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры

бясплатна

П.І.І., пасада работніка, які ажыццяўляе прыём дакументаў, месцазнаходжанне, кантактны тэлефон

вядучы спецыяліст аддзела медыцынскай акрэдытацыі ДУ «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр медыцынскіх тэхналогій, інфарматызацыі, кіравання і эканомікі аховы здароўя»
Адрас: г.Мінск, вул.Фабрыцыуса, 28
Тэлефон: (017) 311 50 83

Прыём зацікаўленых асоб

Панядзелак-пятніца 10.00 – 13.00, 14.00 – 16.00

Вышэйстаячая арганізацыя

Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
Адрас: 220048, г.Мінск, вул.Мяснікова, 39
Рэжым працы: 9.00-18.00, абедзенны перапынак - 13.00-14.00
Тэлефон: (017) 358-68-57



Згодна з Палажэннем аб парадку правядзення медыцынскай акрэдытацыі арганізацый аховы здароўя, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 13 мая 2021 г. № 269:

1. Зацікаўленая асоба за адзін месяц да падачы заявы ва ўпаўнаважаны орган праводзіць самаакрэдытацыю.

2. Пералік падраздзяленняў, якія падлягаюць базавай медыцынскай акрэдытацыі, зацікаўленая асоба вызначае па ўзгадненню з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.

3. Зацікаўленая асоба прадстаўляе дакументы і звесткі на папяровым носьбіце пры асабістым звароце ва ўпаўнаважаны орган у адпаведнасці з графікам. 

4. Упаўнаважаны орган па выніках праведзенай ацэнкі адпаведнасці арганізацыі аховы здароўя і яе структурных падраздзяленняў крытэрыям базавай медыцынскай акрэдытацыі выносіць рашэнне аб выдачы пасведчання аб адпаведнасці базавым крытэрыям медыцынскай акрэдытацыі (далей - пасведчанне) або аб адмове ў выдачы пасведчання, устанаўлівае тэрмін яго дзеяння ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства.

5. Рашэнне аб адмове ў выдачы пасведчання прымаецца па наступных падставах: 

  • недасягненне поўнай адпаведнасці базавым крытэрам медыцынскай акрэдытацыі па профілі захворванняў, станам, сіндромам па ўсіх заяўленых падраздзяленнях; 

  • і (або) недасягненне мінімальнага парогавага значэння адпаведнасці базавым крытэрам.

6. Інфармаванне зацікаўленай асобы аб выніках адміністрацыйнай працэдуры ажыццяўляецца не пазней за пяць працоўных дзён з дня прыняцця рашэння, а ў выпадку прыняцця рашэння аб адмове ў выдачы пасведчання, інфармацыя таксама накіроўваецца ў мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, Міністэрства аховы здароўя.

7. Зацікаўленая асоба на працягу аднаго месяца фарміруе план па выяўленых неадпаведнасцях крытэрыях базавай медыцынскай акрэдытацыі (далей - план). Узгадняе план з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, Міністэрствам аховы здароўя.

8. Зацікаўленая асоба прымае меры па ўстараненню выяўленых неадпаведнасцей крытэрыям базавай медыцынскай акрэдытацыі, праводзіць мерапрыемствы, вызначаныя планам.

9. У выпадку адсутнасці акрэдытацыі ўсёй арганізацыі аховы здароўя або яе асобных структурных падраздзяленняў, зацікаўленая асоба, пасля ўстаранення выяўленых неадпаведнасцей крытэрыям базавай медыцынскай акрэдытацыі, паўторна падае заявы ва ўпаўнаважаны орган, але не пазней за шэсць месяцаў пасля вынясення рашэння аб адмове ў выдачы пасведчання.  

10. Пры выдачы пасведчання ў дачыненні да асобных падраздзяленняў зацікаўленай асобы, па якіх раней было прынята рашэнне аб адмове ў выдачы пасведчання, тэрмін дзеяння пасведчання адпавядае тэрміну дзеяння пасведчання, выдадзенага па выніках правядзення першаснай адміністрацыйнай працэдуры..

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы