by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

Галоўнае ўпраўленне кантролю медыцынскай дзейнасці, ліцэнзавання і абарачэння лекавых сродкаў

Начальнік галоўнага ўпраўлення
Кірэева Ірына Аляксандраўна

Офіс: 738

Асноўныя задачы ўпраўлення:

  • аналіз, ацэнка і кантроль якасці аказання медыцынскай дапамогі ў дзяржаўных установах аховы здароўя, падпарадкаваных Міністэрству, галоўных упраўленнях аховы здароўя абласных выканаўчых камітэтаў, камітэта па ахове здароўя Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, арганізацыях аховы здароўя розных формаў уласнасці і ведамаснай прыналежнасці, індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых арганізацыях, якія разам з асноўнай дзейнасцю таксама ажыццяўляюць медыцынскую, фармацэўтычную дзейнасць у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
  • аналіз, ацэнка, кантроль правядзення медыцынскіх экспертыз, у тым ліку экспертызы часовай непрацаздольнасці, медыка-сацыяльнай экспертызы (экспертызы парушэння жыццядзейнасці пацыентаў), незалежнай медыцынскай экспертызы, медыцынскага агляду ўрачэбна-кансультацыйнымі камісіямі, паталагаанатамічных даследаванняў, медыцынскага агляду кандыдатаў у кіроўцы і вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў, медыцынскага агляду судавадзіцеляў, медыцынскага агляду грамадзян на прыдатнасць да ваеннай службы, медыцынскага агляду авіяцыйнага персаналу грамадзянскай авіяцыі, медыцынскага агляду работнікаў арганізацый чыгуначнага транспарту агульнага карыстання, медыцынскага агляду асоб, якiя паступаюць на працу, а таксама якія працуюць, занятыя на працах са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы або на працах, для выканання якіх ёсць неабходнасць у прафесійным адборы, медыцынскага агляду на допуск да заняткаў спортам, іншых відаў медыцынскіх экспертыз;
  • прыняцце неабходных мер па арганізацыі і развіцці медыцынскай экспертызы, спартыўнай медыцыны, медыцынскай рэабілітацыі, службы прафпаталогіі, а таксама арганізацыі медыцынскага забеспячэння бяспекі руху і эксплуатацыі чыгуначнага транспарту агульнага карыстання, арганізацыі медыцынскага забеспячэння палётаў грамадзянскай авіяцыі.

У адпаведнасці з ускладзенымі задачамі Упраўленне выконвае наступныя функцыі:

  • удзельнічае ў межах кампетэнцыі Упраўлення ў:
    • вызначэнні агульных напрамкаў дзейнасці галоўнага ўпраў лення арганізацыі медыцынскай дапамогі і экспертызы Міністэрства;
    • распрацоўцы раздзелаў праграм, праектаў планаў, нарма тыўных прававых актаў, іншых дакументаў, у тым ліку па міжнародным супрацоўніцтве ў галіне арганізацыі аказання медыцынскай дапамогі;
  • вывучае стан, дынаміку і прычыны адхіленняў паказчыкаў, атрыманых па выніках правядзення медыцынскай экспертызы, кантролю якасці аказання медыцынскай дапамогі, кантралюе распрацоўку і правядзенне дзяржаўнымі арганізацыямі, органамі аховы здароўя, арганізацыямі аховы здароўя мерапрыемстваў па ліквідацыі прычын гэтых адхіленняў, павышэнні якасці аказання медыцынскай дапамогі і правядзенні медыцынскай экспертызы;
  • ажыццяўляе метадалагічнае кіраўніцтва, каардынуе i кантралюе дзейнасць у галіне медыцынскай экспертызы і арганізацыі якасці аказання медыцынскай дапамогі іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, якія маюць ведамасную службу медыцынскай экспертызы і медыцынскай рэабілітацыі, дзяржаўных арганізацый, органаў і арганізацый аховы здароўя;
  • вывучае практыку прымянення заканадаўчых і іншых нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь па пытаннях медыцынскай экспертызы і медыцынскай дапамогі і ўносіць ва ўстаноўленым парадку прапановы па іх удасканаленні;
  • арганізоўвае і непасрэдна ўдзельнічае ў распрацоўцы праектаў і рэалізацыі нарматыўных прававых і іншых актаў Рэспублікі Беларусь, дзяржаўных і галіновых праграм і планаў па пытаннях медыцынскай экспертызы і медыцынскай дапамогі;
  • уносіць прапановы па арганізацыі канферэнцый, семінараў, нарад, рабочых сустрэч і прымае ўдзел у іх, таксама ўдзельнічае ў міжведамасных і міжнародных мерапрыемствах па пытаннях, аднесеных да кампетэнцыі Упраўлення;
  • iншыя функцыi, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы