by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

Аддзел медыцынскай дапамогі маці і дзецям

Начальнік аддзела
Лазар Дзмітрый Мікалаевіч

Офіс: 726
Тэл.: +375 17 358 65 98

Супрацоўнікі

Пасада Прозвішча, імя, імя па бацьку Кабінет Кантактны тэлефон
Кансультант Глушаніна Алена Ўладзіміраўна 727 +375 17 337 66 30
Кансультант Карповіч Вольга Мікалаеўна 727 +375 17 373 45 88
Кансультант Тулупава Святлана Валер'еўна 729 +375 17 377 34 18

Аддзел ажыццяўляе кіраўніцтва за арганізацыяй аказання медыцынскай дапамогі жаночаму і дзіцячаму насельніцтву рэспублікі.

Асноўныя задачы аддзела:

  • вызначэнне прыярытэтных напрамкаў развіцця медыцынскай дапамогі жаночаму і дзіцячаму насельніцтву;
  • арганізацыя мерапрыемстваў па ўмацаванні здароўя жаночага і дзіцячага насельніцтва рэспублікі;
  • арганізацыя мерапрыемстваў па паляпшэнні якасці аказання медыцынскай дапамогі жаночаму і дзіцячаму насельніцтву;
  • арганізацыйна-метадычнае кіраўніцтва дзейнасцю арганізацый аховы здароўя рэспублікі, якія аказваюць медыцынскую дапамогу жаночаму і дзіцячаму насельніцтву;
  • распрацоўка медыцынскіх мэтавых комплексных праграм па найбольш важных напрамках аказання медыцынскай дапамогі жаночаму і дзіцячаму насельніцтву;
  • распрацоўка праектаў нарматыўных прававых і іншых прававых актаў у адпаведнасці з кампетэнцыяй Міністэрства..

Аддзел у адпаведнасці з ускладзенымі на яго задачамі выконвае наступныя функцыі:

  • арганізуе мерапрыемствы па ўдасканаленні аказання медыцынскай дапамогі жаночаму і дзіцячаму насельніцтву;
  • плануе і арганізуе спецыялізаваную медыцынскую дапамогу жаночаму і дзіцячаму насельніцтву;
  • удасканальвае медыцынскую дапамогу жаночаму і дзіцячаму насельніцтву ў рэгіёнах дрэннага экалагічнага становішча;
  • арганізуе мерапрыемствы па павышэнні якасці дыспансернага назірання за дзецьмі, цяжарнымі і жанчынамі з гінекалагічнымі захворваннямі;
  • вывучае і аналізуе прычыны захворвання жаночага і дзіцячага насельніцтва, удасканальвае формы і метады прафілактычнай работы;
  • ажыццяўляе кантроль за рэалізацыяй мерапрыемстваў па зніжэнні захворванняў жаночага і дзіцячага насельніцтва, сярод немаўлят, дзіцячай і мацярынскай смяротнасці, па антэнатальнай ахове плоду;
  • арганізуе мерапрыемствы па прафілактыцы дзіцячай інваліднасці;
  • арганізуе мерапрыемствы па ўмацаванні рэпрадуктыўнага здароўя, планавання сям'і, прафілактыцы абортаў;
  • арганізуе мерапрыемствы па развіцці медыка-генетычнай службы і дародавай дыягностыцы прыроджаных і спадчынных захворванняў;
  • укараняе ў арганізацыі аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу жаночаму і дзіцячаму насельніцтву, дасягненні навукі, перадавыя медыцынскія тэхналогіі;
  • удзельнічае ва ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы арганізацый аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу жаночаму і дзіцячаму насельніцтву, у планаванні забеспячэння іх лекавымі сродкамі, сучаснай медыцынскай тэхнікай і абсталяваннем;
  • удзельнічае ў падрыхтоўцы прапаноў па ўдасканаленні заканадаўства, распрацоўцы праектаў нарматыўных прававых і іншых прававых актаў па аказанні медыцынскай дапамогі жаночаму і дзіцячаму насельніцтву;
  • кантралюе выкананне нарматыўных прававых актаў, што рэгламентуюць працу арганізацый аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу жаночаму і дзіцячаму насельніцтву;
  • удзельнічае ў разглядзе (рэцэнзаванні) праектаў нарматыўных прававых і іншых прававых актаў, што датычацца пытанняў аховы здароўя жаночага і дзіцячага насельніцтва, тых, хто паступае ў Міністэрства на ўзгадненне;
  • разглядае самастойна альбо сумесна з іншымі структурнымі падраздзяленнямі звароты грамадзян, дзе пазначаны парушэнні ў аказанні медыцынскай дапамогі жаночаму і дзіцячаму насельніцтву ў падпарадкаваных арганізацыях аховы здароўя, прымае ўдзел у разглядзе матэрыялаў па выніках праверак;
  • прымае ўдзел у распрацоўцы прапаноў па ўдасканаленні сістэмы кіравання ў Міністэрстве;
  • забяспечвае ўзаемадзеянне арганізацый аховы здароўя і заканадаўчых органаў, выканаўчай улады, грамадскіх і рэлігійных інстытутаў з мэтай рэалізацыі мерапрыемстваў па паляпшэнні ўмоў працы і побыту жаночага насельніцтва, ліквідацыі іх занятасці на працах, якія зніжаюць дзіцянараджальную функцыю, правядзення сямейнай палітыкі, выхавання патрэбы ў здаровым ладзе жыцця і аднаўленні здаровага патомства, павышэння адказнасці бацькоў і сям'і за выхаванне здаровага дзіцяці;
  • ажыццяўляе супрацоўніцтва з СААЗ, ЮНІСЕФ і іншымі міжнароднымі арганізацыямі па пытаннях аховы рэпрадуктыўнага здароўя, планавання сям'і, умацавання здароўя маці і дзіцяці..

Ахова здароўя маці і дзяцей з'яўляецца прыярытэтным напрамкам у працы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Рашэнне задач па ахове здароўя маці і дзіцяці ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб ахове здароўя», Законам Рэспублікі Беларусь «Аб правах дзіцяці», Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і, іншымі заканадаўчымі і нарматыўнымі прававымі актамі.

Меры, накіраваныя на ўмацаванне здароўя жанчын і дзяцей, зніжэнне захворвання і смяротнасці, фінансаванне арганізацый аховы здароўя, што аказваюць медыцынскую дапамогу маці і дзецям, вызначаны дзеючымі праграмамі: Прэзідэнцкай праграмай «Дзеці Беларусі» на 2006-2010 гады, Нацыянальнай праграмай дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на 2007 -2010 гады, Дзяржаўнай праграмай «Прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі» на 2006-2010 гады, праграмай развіцця аховы здароўя на 2006-2010 гады і іншымі.

Законам Рэспублікі Беларусь «Аб правах дзіцяці» вызначана, што кожнае дзіця мае неад'емнае права на ахову i ўмацаванне здароўя.

У адпаведнасці з артыкулам 184 Кодэкса Рэспублікі Беларусь «Аб шлюбе і сям'і» дзеці маюць права на жыццё ў мірных, бяспечных і годных умовах.

Умовы жыцця дзяцей павінны забяспечваць іх паўнацэннае фізічнае, разумовае і духоўнае развіццё.

Бацькі, выхоўваючы дзяцей, абавязаны клапаціцца аб іх здароўі, фізічным, разумовым, духоўным развіцці, далучаць іх да пасільнай працы і рыхтаваць да самастойнага жыцця.

Усе дзеці маюць права на ахову здароўя і бясплатную медыцынскую дапамогу з боку дзяржавы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Яны знаходзяцца пад дыспансерным назіраннем у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя.

У адпаведнасці з артыкулам 4 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове здароўя» грамадзяне Рэспублікі Беларусь маюць права на даступнае медыцынскае абслугоўванне, што забяспечваецца:

    • бясплатнай медыцынскай дапамогай на падставе дзяржаўных мінімальных сацыяльных стандартаў у галіне аховы здароўя ў дзяржаўных установах аховы здароўя;
    • медыцынскай дапамогай у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя, недзяржаўных арганізацыях аховы здароўя і ў індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку медыцынскую зейнасць, за кошт уласных сродкаў, сродкаў юрыдычных асоб і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
    • даступнасць лекавых сродкаў;
    • ажыццяўленнем мер па санітарна-эпідэмічным дабрабыце насельніцтва.

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян» права на бясплатнае забеспячэнне лекавымі сродкамі па рэцэптах урачоў у межах пераліку асноўных лекавых сродкаў, права на бясплатнае забеспячэнне тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі ў адпаведнасці з Дзяржаўным рэестрам маюць дзеці-інваліды ва ўзросце да 18 гадоў.

Права на бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне (пры наяўнасці медыцынскіх паказанняў і адсутнасці медыцынскіх супрацьпаказанняў) маюць непаўналетнія дзеці па заключэнні ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя.

Права на бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне (пры наяўнасці медыцынскіх паказанняў і адсутнасці медыцынскіх супрацьпаказанняў) альбо аздараўленне (пры адсутнасці медыцынскіх супрацьпаказанняў) тэрмінам да аднаго месяца маюць непаўналетнія дзеці, якія пражываюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання..

Пералік захворванняў, што даюць права на бясплатнае забеспячэнне лекавымі сродкамі, якія выдаюцца па рэцэптах урача ў межах пераліку асноўных лекавых сродкаў, пры амбулаторным лячэнні, а таксама лячэбным харчаваннем, Зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 лістапада 2007 г. № 1650, у рэдакцыі Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23.10.2009 г. № 1390. У адпаведнасці з вышэйпаказаным пералікам прадугледжана бясплатнае забеспячэнне лекавымі сродкамі дзяцей, хворых на туберкулёз, сістэмныя паразы злучальнай тканкі, анкалагічныя і гематалагічныя захворванні, цукровы дыябет, эпілепсію і шэраг іншых цяжкіх захворванняў. Дзеці і цяжарныя, хворыя фенілкетанурыяй, бясплатна забяспечваюцца лячэбнымі пажыўнымі сумесямі..

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб ахове здароўя» цяжарнай жанчыне гарантуецца медыцынскае назіранне ў дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя, стацыянарная медыцынская дапамога ў час i пасля родаў, а таксама медыцынская дапамога і медыцынскае назіранне за нованароджанымі.

Усе жанчыны маюць доступ да дародавага і пасляродавага медыцынскага абслугоўвання. Усе медыцынскія работнікі арганізацый аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу цяжарным жанчынам, маюць медыцынскую адукацыю ў сферы вядзення цяжарнасці і родаў.

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы