by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

Сектар праграмна-інфармацыйнага забеспячэння

Загадчык сектара
Сідарэнка
Віктар Аляксандравіч


Офіс: 843
Тэл.: +375 17 348 42 59

Асноўнымі задачамі Сектара з'яўляюцца:

  1. развіццё працэсаў інфарматызацыі ў межах заканадаўства Рэспублікі Беларусь;
  2. арганізацыя працы па ўжыванні перадавых інфармацыйных тэхналогій у сістэме Міністэрства;
  3. арганізацыя і правядзенне ў межах кампетэнцыі Міністэрства дзеянняў па абароне інфармацыі.


Рашэнне асноўных задач Сектар ажыццяўляе праз рэалізацыю наступных функцый:

  1. распрацоўку нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь, канцэпцый, праграм, метадычных дакументаў па пытаннях інфарматызацыі сістэмы Міністэрства;
  2. падрыхтоўка аналітычных і даведачных матэрыялаў па пытаннях інфарматызацыі для разгляду на пасяджэннях калегіі Міністэрства;
  3. узаемадзеянне ва ўстаноўленым парадку з адпаведнымі органамі дзяржаўнага кіравання, іншымі арганізацыямі з мэтай прапрацоўкі пытанняў і падрыхтоўкі прапаноў у галіне інфарматызацыі;
  4. арганізацыя і каардынацыя ў межах кампетэнцыі Сектара прац па выкананні ва ўстаноўленыя тэрміны дзяржаўных праграм у галіне інфарматызацыі;
  5. арганізацыя функцыянавання і развіцця лакальнай інфармацыйнай сеткі і сервераў Міністэрства, адміністрыраванне інфармацыйных рэсурсаў;
  6. правядзенне ў межах кампетэнцыі Сектара аналізу змяненняў у заканадаўстве Рэспублікі Беларусь у сферы інфарматызацыі і абароны інфармацыі, пры неабходнасці прадстаўленне кіраўніцтву Міністэрства прапаноў пра распрацоўку нарматыўных і іншых прававых актаў Рэспублікі Беларусь па пытаннях інфарматызацыі і абароне інфармацыі;
  7. забеспячэнне арганізацыі правядзення неабходных мерапрыемстваў, каардынацыя і ажыццяўленне прац, звязаных з інфармацыйнай бяспекай і тэхнічнай абаронай інфармацыі;
  8. арганізацыя і правядзенне нарад, пасяджэнняў працоўных груп і г.д. з выкарыстаннем тэхналогіі відэаканферэнцсувязі;
  9. арганізацыя размежавання доступу да сеткі Інтэрнэт, у тым ліку ажыццяўленне кантролю за наведваннем сайтаў супрацоўнікамі Міністэрства і каардынацыі названай працы ў сістэме Міністэрства ў рамках рэалізацыі Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны»;
  10. ажыццяўленне ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь службовай перапіскі з органамі дзяржаўнага кіравання, іншымі арганізацыямі, стварэнне працоўных груп (камісій), правядзення нарад з прыцягненнем высокакваліфікаваных спецыялістаў па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Сектара;
  11. ажыццяўленне па даручэнні кіраўніцтва Міністэрства іншых функцый, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Сектара ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы