Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(017) 222-70-80Мінск:
(017) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(0162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(0212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(0232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(0152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(0222) 32-23-42Мінская вобласць:
(017) 517-20-25Сёння абвешчаныя імёны пераможцаў конкурсу «Урач года Рэспублікі Беларусь»
У Палацы Рэспублікі адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў. Ўзнагароды медыкам ўручылі міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч і старшыня Беларускага прафсаюза аховы здароўя Вячаслаў Шыла.
У намінацыі «урач-акушэр-гінеколаг» пераможцам стала загадчыца аддзялення Бабруйскага радзільнага дома Ірына Паддубная.
У намінацыі «урач-педыятр» – Таццяна Рудзько з Карэліцкай цэнтральнай раённай бальніцы.
У намінацыі «урач-хірург» – вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі захворванняў і наступстваў траўмаў пазваночніка і спіннога мозгу РНПЦ траўматалогіі і артапедыі Дзмітрый Цесакоў.
У намінацыі «урач-тэрапеўт» – урач-анестэзіёлаг-рэаніматолаг, загадчык аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі 6-й бальніцы Мінска Дзмітрый Рыкоўскі.
У намінацыі «урач агульнай практыкі» – загадчык Занарачанскай амбулаторыі Мядзельскай ЦРБ Данііл Емельяновіч.
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя
Іншыя навіны
Піневіч: урач заўсёды працуе ў камандзе
Палацу Рэспублікі – 25 гадоў!