by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

III Адкрытыя спаборніцтвы брыгад службы хуткай медыцынскай дапамогі Беларусі пройдуць 20 па 22 верасня на базе санаторыя «Нарачанскі бераг»

У рамках спаборніцтваў спецыялiстам брыгад трэба будзе прадэманстраваць: прыняцце правільнага тактычнага рашэння і навыкі збору анамнестычных дадзеных аб пацыенце, правядзення яго агляду, аказання медыцынскай дапамогі і ажыццяўлення медыцынскай транспарціроўкі (эвакуацыі).

Сёлета сваю падрыхтоўку (па-за конкурсам), акрамя брыгад з Беларусі, прадэманструюць прадстаўнікі службы ХМД Саранска, Екацярынбурга і Мардовіі (Расія).

Адзначым, што ў нашай краіне працуе 880 брыгад хуткай медыцынскай дапамогі, з іх 233 спецыялізаваныя (рэанімацыйныя, брыгады інтэнсіўнай тэрапіі, педыятрычныя, псіхіятрычныя), 645 фельчарскія брыгады. У службе працуе 944 урача і 6 тыс. 742 спецыяліста з сярэдняй медыцынскай адукацыяй. За 2022 год службай хуткай меддапамогі было выканана 2 млн.762 тыс. 94 выезда.

Арганізатары спаборніцтваў – Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскі камітэт беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

18.09.2023
2411

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы