Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25Летнія парады: паважаныя грамадзяне, будзьце асцярожныя падчас адпачынку на прыродзе – сезон актыўнасці кляшчоў працягваецца
За 6 месяцаў 2025 г. у арганізацыі аховы здароўя па медыцынскую дапамогу з нагоды прысмоктвання кляшчоў звярнулася больш за 16 тыс. чалавек. Гэта на 10,8% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Найбольшая колькасць пацярпелых ад нападу членістаногіх адзначана ў Гродзенскай і Брэсцкай абласцях, а таксама ў Мінску, найменшая - у Мінскай і Віцебскай абласцях.
Часцей за ўсё (больш за 70%) "напад" кляшчоў адбываўся ў лясной зоне. Радзей, але таксама сустракаюцца - на прысядзібных участках і ў населеных пунктах.
Што да заражэння Лайм-барэліёзам і клешчавым вірусным энцэфалітам, то медыцынскія работнікі рэгіструюць зніжэнне - у 1,2 раза.
Нагадваем:
пры наведванні лясных і паркавых зон варта апранаць светлае аднатоннае адзенне, якое максімальна закрывае рукі і ногі;
абавязкова выкарыстоўваць сродкі, якія адпужваюць кляшчоў (рэпеленты), у тым ліку для жывёл;
праводзіць сама- і ўзаемаагляды адзення і цела, у тым ліку агляды жывёл, якія прыйшлі з прагулак;
ужываць у ежу толькі кіпячонае казінае малако (раней рэгістравалі выпадкі клешчавога энцэфаліту пасля ўжывання казінага малака);
не дапушчаць зарастанні травой дачных участкаў, праводзіць дэратызацыю і акарыцыдную апрацоўку ўчастку.
Найбольш эфектыўны метад абароны ад клешчавога віруснага энцэфаліту - вакцынацыя. Яна складаецца з курса - 2-х прышчэпак і забяспечвае надзейную абарону на працяглы час. Для падтрымання імунітэту рэкамендуецца праводзіць рэвакцынацыю кожныя 3-5 гадоў. У выпадку неабходнасці хуткага фармавання імуннага адказу ў кароткія тэрміны, у асобных вакцын прадугледжана схема экстранай прафілактыкі, якая ўключае правядзенне двух прышчэпак з інтэрвалам 14 дзён.
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя
Іншыя навіны
Каментар пра захворванне на ВРІ і грып
Міністэрства аховы здароўя паведамляе