Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25Каментар да пастановы Міністэрства аховы здароўя № 97
Рэспубліканскі фармуляр лекавых сродкаў на 2022 год.
Пастанова Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь «Аб устанаўленні Рэспубліканскага фармуляра лекавых сродкаў на 2022 год» ад 19 жніўня 2021 года № 97 накіравана на павышэнне якасці аказання медыцынскай дапамогі, удасканаленне лекавага забеспячэння арганізацый аховы здароўя, забеспячэнне даступнасці лекавых сродкаў і аптымізацыю выдаткаў на лячэнне пацыентаў.
Рэспубліканскі фармуляр лекавых сродкаў штогод устанаўлiваецца Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь. У фармуляры на 2022 год пашыраны пазіцыі лекавых сродкаў, у тым ліку айчыннай вытворчасці. У дакумент 2022 года дададзены новыя лекавыя сродкі, якія вырабляюцца і (або) фасуюцца ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама дадатковыя лекавыя формы, дазоўкі лекавых сродкаў.
На падставе Дзяржаўнага рэестра лекавых сродкаў Рэспублікі Беларусь унесены змяненні ў слупкі 4, 6 фармуляр «Лекавыя формы, дазоўкі» і «Лекавыя формы, дазоўкі, што вырабляюцца і (або) фасуюцца ў Рэспубліцы Беларусь». Спецыялістамі таксама ўнесены ўдакладненні ў коды анатама-тэрапеўтычна-хімічнай класіфікацыйнай сістэмы лекавых сродкаў. Таксама ўдакладнены некаторыя міжнародныя непатэнтаваныя назвы, лекавыя формы, дазоўкі, фасоўкі. Абноўлена даведачная інфармацыя аб цэнах на лекавыя сродкі.
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя
Іншыя навіны
Каментар пра захворванне на ВРІ і грып
Міністэрства аховы здароўя паведамляе