by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

Аб эпідэміялагічнай сітуацыі па захворванні на ВРІ у Рэспубліцы Беларусь. Меры прафілактыкі

У Рэспубліцы Беларусь эпідэміялагічная сітуацыя па захваральнасці на ВРІ ацэньваецца як кантралюемая, адзначаецца паступовы прырост колькасці хворых. У структуры захворвання пераважае дзіцячае насельніцтва – каля 58% ад усіх захварэлых.

Вынікі лабараторных даследаванняў біялагічнага матэрыялу ад захварэлых на ВРІ дазваляюць казаць пра цыркуляцыю вірусаў грыпу A(H1N1) і А (H3N2), В, а таксама негрыпозных рэспіраторных вірусаў (вірусы парагрыпу, адэнавірусы, рынавірусы, рэспіраторна-сінцывіён ы SARS-CoV-2) і бактэрыяльнай флоры.

Узровень захворвання на ВРІ ніжэй за эпідэмічны, але прафілактыка вострых рэспіраторных інфекцый па-ранейшаму застаецца важнай і неабходнай.

Тэрба памятаць і выконваць правілы асабістай гігіены і «рэспіраторнага этыкету», у тым ліку:

  • кашляць і чхаць у сурвэтку ці, пры яе адсутнасці, – у выгін локця,

  • часцей ветрыць памяшканні і праводзіць вільготную ўборку,

  • прытрымлівацца здаровага ладу жыцця і фізічнай актыўнасці,

  • забяспечыць рацыянальны рэжым працы і адпачынку, збалансаванае харчаванне,

  • захоўваць сацыяльную дыстанцыю і дыстанцыяванне,

  • часцей бываць на свежым паветры і мінімізаваць наведванне месцаў масавага збору людзей.

У мэтах прадухілення развіцця цяжкай плыні і неспрыяльных наступстваў захворвання на грып і COVID-19, кантынгентам, якія адносяцца да груп высокай рызыкі, вызначаных Нацыянальным календаром прафілактычных прышчэпак і Пералікам прафілактычных прышчэпак па эпідэмічных паказаннях, неабходна своечасова вакцынавацца.

ВАЖНА: Прыём пацыентаў з падвышанай тэмпературай цела і прыкметамі ВРІ ажыццяўляецца ў спецыяльна адкрытых інфекцыйных кабінетах для тэмпературуючых пацыентаў у паліклініцы па месцы жыхарства.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя


05.03.2025
14210

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы