Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25Афіцыйна: аб сітуацыі з забеспячэннем вакцынай для прафілактыкі адзёру
У Беларусі для прафілактыкі адзёру даступныя два лекпрэпараты: вакцына (адзёр, краснуха і паратыт) Serum Institute of India (Індыя), вакцына Вектар ГНЦ СБ (Расія).
Міністэрства аховы здароўя закупіла партыю вакцыны Прыёрыкс GlaxoSmithKleine (Бельгія) – яна ўжо ўвезена і разлічана на паўгода. Вакцын хопіць для ўсіх, каму неабходна вакцынацыя.
Цяпер лексрэдства праходзіць кантроль якасці. На працягу двух тыдняў чакаецца яе пастаўка ў арганізацыі аховы здароўя.
Даведачна: Для дзяцей – своечасовай лічыцца вакцынацыя супраць адзёру, паратыту і краснухі, праведзеная ў 1 год і да 2 гадоў для першай вакцынацыі, у 6 гадоў і да 7 гадоў для другой вакцынацыі.
Дарослыя – па эпідпаказанні (у выпадку кантакту з хворым). Удакладніць свой прышчэпачны статус можна ў паліклініцы, амбулаторыі ці ФАПе.
Тыя дарослыя, якім трэба зрабіць прышчэпку, але яны пражываюць не па месцы рэгістрацыі, могуць прымацавацца да паліклінікі па месцы жыхарства і прайсці вакцынацыю.
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя
Іншыя навіны
Каментар пра захворванне на ВРІ і грып
Міністэрства аховы здароўя паведамляе