by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

Кіраўнікам устаноў аховы здароўя Рэспублікі Беларусь

Спецыялісты Міністэрства аховы здароўя правядуць тлумачальныя семінары з 27 па 30 чэрвеня для кіраўнікоў і спецыялістаў эканамічных і бухгалтарскіх службаў устаноў аховы здароўя. На семінарах будуць абмеркаваны пытанні, якія могуць узнікнуць пры налічэнні заработнай платы медработнікам.

Нагадаем, што з 1 ліпеня 2022 г. уступаюць у сілу пастановы Міністэрства аховы здароўя № 57 і № 58, якімі вызначаны асаблівасці ўстанаўлення стымулюючых выплат работнікам аховы здароўя.

Тлумачэнні дадуць – намеснік міністра Дзмітрый Чарэднічэнка, старшыня Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аховы здароўя Вячаслаў Шыла, эксперты ўпраўлення эканамічнага аналізу і развіцця аховы здароўя Міністэрства аховы здароўя і аддзела сацыяльна-эканамічнай работы РК БПРЗ.

Для ўдзелу ў мерапрыемстве запрошаны кіраўнікі і спецыялісты галоўных упраўленняў па ахове здароўя аблвыканкамаў, Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама, а таксама кіраўнікі і спецыялісты эканамічных, бухгалтарскіх службаў усіх падпарадкаваных бюджэтных арганізацый.

Асноўныя пытанні абмеркавання – забеспячэнне павышэння заработнай платы работнікам аховы здароўя з 1 ліпеня, удасканаленне ўмоў аплаты працы работнікаў аховы здароўя, уведзеных пастановамі Міністэрства аховы здароўя ад 22 чэрвеня № 57 і № 58, асаблівасці ўстанаўлення стымулюючых выплат работнікам аховы здароўя.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

24.06.2022
1337

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы