Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25Унесены змяненні ў інструкцыю аб парадку фарміравання Рэспубліканскага фармуляра лекавых сродкаў
Апублікавана пастанова Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 12 верасня 2023 г. № 131 «Аб змене пастановы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 17 красавіка 2019 г. № 34».
Пастанова дэталізуе парадак фарміравання Рэспубліканскага фармуляра лекавых сродкаў, уносіць у Інструкцыю аб парадку фарміравання Рэспубліканскага фармуляра лекавых сродкаў, зацверджаную пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 17 красавіка 2019 г. № 34, некаторыя змяненні.
Так, у дакуменце выкладзены патрабаванні да парадку ўнясення прапаноў аб уключэнні (выключэнні) лекавых сродкаў у Рэспубліканскі фармуляр лекавых сродкаў, а таксама – лекавых сродкаў для лячэння арфанных захворванняў. Фармуляр павінен пераглядацца не радзей за адзін раз у год.
Вызначаны выпадкі фарміравання ў экстраным парадку змяненняў і дапаўненняў у фармуляр. Такімі выпадкамі могуць быць:
арганізацыя аказання медыцынскай дапамогі пацыентам пры пагрозе распаўсюджвання інфекцыйных захворванняў;
наяўнасць жыццёвага запатрабавання для абмежаванага кантынгенту пацыентаў, для якіх не распрацаваны іншыя эфектыўныя метады аказання медыцынскай дапамогі і пры адсутнасці зарэгістраваных лекавых прэпаратаў, уключаных у фармуляр.
Таксама прапісаны патрабаванні, да прадастаўлення інфармацыі аб прапанаваных лекавых сродках для ўключэння ў Рэспубліканскі фармуляр (умоўна на тэрмін не больш за адзін год). Унесены дапаўненні ў частцы крытэрыяў прыняцця рашэнняў Рэспубліканскай фармулярнай камісіі аб мэтазгоднасці ўмоўнага ўключэння лекавага сродку ў Рэспубліканскі фармуляр для забеспячэння бесперапыннага лячэбнага працэсу ў бальнічных і амбулаторна-паліклінічных арганізацыях аховы здароўя.
Фарміраванне Рэспубліканскага фармуляра лекавых сродкаў накіравана на рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы абарачэння лекавых сродкаў.
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя
Іншыя навіны
Каментар пра захворванне на ВРІ і грып
Міністэрства аховы здароўя паведамляе