by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

Аляксандр Хаджаеў: галоўная задача праекта «Запусці сэрца» – навучыць рабят дабрыні і спагадлівасці

Дзесяцікласнікаў-удзельнікаў Рэспубліканскай акцыі «Запусці сэрца» ў сярэдняй школе № 205 Мінска ў мінулую суботу наведалі міністры аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў і адукацыі Андрэй Іванец. Навучэнцы, якія вучыліся ў гэты момант «запускаць сэрца», прапанавалі міністрам таксама паспрабаваць самастойна аказаць першую дапамогу.

01_1714218833.jpg

Як падкрэсліў міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў, «несумненна, праект накіраваны і на прафарыентацыю. Падчас навучання, працуючы на трэнажоры, школьнік можа адкрыць у сабе запатрабаванне дапамагаць людзям, цікавасць да медыцыны. Але, асноўная задача праекта заключаецца ў тым, каб не толькі навучыць старшакласнікаў сардэчна-лёгачнай рэанімацыі, а прывіць ім дабрыню і спагадлівасць – не прайсці міма, калі чалавек знаходзіцца ў крытычнай сітуацыі».

051714218792.jpg

Міністр адукацыі Андрэй Іванец у сваю чаргу адзначыў, што «праект выклікае непадробную цікавасць у дзесяцiкласнiкаў. «Тая цікавасць, якая ёсць у школьнікаў, нацэльвае міністэрствы адукацыі і аховы здароўя думаць аб працягу праекту. Упэўнены, што сумесных тэм у нас вялікая колькасць: і здаровае харчаванне, і здаровая традыцыйная сям'я, аказанне медыцынскай дапамогі. Будзем развіваць нашае ўзаемадзеянне, каб дайсці ў кожную школу, да кожнага навучэнца», – распавёў Андрэй Іванец.

03_1714218844.jpg

Ініцыятыва арганізацыі праекта «Запусці сэрца» належыць Рэспубліканскаму клінічнаму медыцынскаму цэнтру Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Беларусі. Яе падтрымалі міністэрствы аховы здароўя і адукацыі Беларусі. Заняткі праекта праходзяць традыцыйна ў шосты школьны дзень па ўсёй краіне. Праект накіраваны на навучанне як мага большай колькасці школьнікаў навыкам аказання базавай медыцынскай дапамогі, у першую чаргу сардэчна-лёгачнай рэанімацыі. Плануецца, што ўсяго ў праекце прымуць удзел каля 25 тыс. дзесяцікласнікаў. Фінальнае мерапрыемства праекта запланавана на 18 мая на пляцоўцы «Мінск-Арэны».

02_1714218822 (2).jpg

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

27.04.2024
1002
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы